Вы тут

Нацыянальны цэнтр устойлівага развіцця створаны ў БДУ


Ён будзе функцыянаваць на базе юрыдычнага факультэта. Новая структура стане экспертнай пляцоўкай, якая аб'яднае навукоўцаў і спецыялістаў у галіне ўстойлівага развіцця. Дзейнасць цэнтра ахоплівае навуковы, кансультацыйны і адукацыйны напрамкі. Тут будуць праводзіцца даследаванні па асноўных тэмах рэзалюцыі ААН, семінары, канферэнцыі. Плануецца актыўнае супрацоўніцтва з айчыннымі і замежнымі партнёрамі ў рамках міжнародных праектаў, распрацоўка рэкамендацый для галіновых міністэрстваў, устаноў і арганізацый па пытаннях рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця.


Фота: adukar.by

Акрамя таго, адной з задач пазначана распрацоўка і ўкараненне ў навучальны працэс адукацыйных праграм і планаў, лекцый і іншых матэрыялаў для  падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне ўстойлівага развіцця, экалагічнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя і кліматычных рэсурсаў.

Экспертамі выступяць супрацоўнікі ВНУ, якія займаюцца даследаваннямі экалагічных, працоўных і сацыяльных правоў. Іх праца будзе спрыяць рэалізацыі правоў чалавека на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і клімат, якасную адукацыю, сацыяльныя гарантыі, а таксама садзейнічаць развіццю інклюзіі і камфортнага асяроддзя для інвалідаў і інш.

Даведка

Мэты ўстойлівага развіцця ААН  сфармуляваныя ў дакуменце “Пераўтварэнне нашага свету: парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года”, прынятага 193 дзяржавамі-членамі ААН у 2015 годзе. 17 мэтаў і 169 падпарадкаваных ім задач неабходна дасягнуць да 2030 года.

Канцэпцыя ўстойлівага развіцця прадугледжвае развіццё эканамічнай, экалагічнай, сацыяльнай сістэм шляхам аптымальнага выкарыстання рэсурсаў, укаранення экалагічных тэхналогій, захавання стабільнасці сацыяльных і культурных сістэм, забеспячэння цэласнасці экасістэм.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.