Вы тут

У Мінску ў гандлёвым цэнтры аўтамабіль прабіў сцяну паркінга і ўпаў на эскалатар


Паводле папярэдняй інфармацыі вядучага спецыяліста па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяны Яшчанкі, учора ўвечары каля 22 гадзін 40 хвілін на мінус першым узроўні паркінга ГЦ «Арэна-сіці» кіроўца аўтамабіля «Рэно» не справіўся з кіраваннем, выязджаючы з паркінга. Ён наехаў на сцяну. Пацярпелых у ДТЗ няма. Пра гэта паведамляе ДАІ Мінска.


Па гэтым факце праводзіцца праверка, акалічнасці здарэння высвятляюцца. На месцы працавалі супрацоўнікі АДАІ Цэнтральнага РУУС г. Мінска, МНС і медыкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?