Вы тут

БСЖ i дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў заснавалi парламенцкi клуб


Статутныя дакументы аб стварэннi дарадча-кансультацыйнага органа пры Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах «Парламенцкi мерыдыян» падпiсалi ў чацвер у Доме прэсы.


Адкрыты парламенцкi клуб «Парламенцкi мерыдыян» — дыскусiйная пляцоўка ўзаемадзеяння дэпутацкага корпуса i экспертнай супольнасцi краiны, якая дапаможа пашырыць кантакты парламентарыяў i масмедыя.

«На мой погляд, нам вельмi важна вызначыцца з асноўнымi паняццямi i асноўнымi сэнсамi, а менавiта: якое грамадства мы ствараем, па якiх мадэлях i кiрунках будзе развiвацца наша Рэспублiка Беларусь, з якiмi праблемамi i выклiкамi мы можам сутыкацца на гэтым шляху, — расказаў аб перадумовах стварэння супольнасцi старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах Андрэй Савiных. — Нам неабходна пляцоўка, на якой мы зможам гэта свабодна абмяркоўваць. Дзе як не праз парламенцкiя структуры i з удзелам парламентарыяў мы павiнны гаварыць пра будучыню нашай краiны?»

Клуб будзе адкрыты для прадстаўнiкоў дэпутацкага корпуса, журналiстаў i экспертаў. Плануюць прыцягваць супрацоўнiкаў буйных рэдакцый абласцей i раёнаў.

Як дадаў Андрэй Савiных, «Парламенцкi мерыдыян» павiнен аб'ядноўваць людзей, якiя гатовы спрачацца, абмяркоўваць складаныя пытаннi для выпрацоўкi агульнага меркавання дзеля развiцця нашай краiны. Яшчэ адна задача клуба — сфармiраваць i палепшыць палiтычную культуру дыскусiй.

Па словах старшынi праўлення «Беларускага саюза журналiстаў» Андрэя Крывашэева, клуб — першае для аб'яднання парламенцкае вымярэнне ў рабоце.

«У саюзе журналiстаў шмат членаў-практыкаў, для якiх прынцыпова важна разумець, у якiх кiрунках рухаецца i развiваецца беларуская дыпламатыя, у прыватнасцi беларуская парламенцкая дыпламатыя, якiя кiрункi выбiраюцца як стратэгiчныя. Па сутнасцi, для практыкуючых журналiстаў гэта iнсайд, — адзначыў Андрэй Крывашэеў. — Мы разлiчваем стаць мостам памiж дэпутатамi i нашымi гледачамi, слухачамi, то-бок грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, каб эфектыўна даносiць iх запыты да нашых парламентарыяў».

У рабоце клуба для прэсы прадугледжаны абмеркаваннi: як адкрытыя, так i закрытыя, у фармаце чатэм-хаус (размовы па аснове ананiмнасцi).

Першае пасяджэнне клуба запланавана на пачатак лета. Сярод асноўных тэм будучых сустрэч — паняцце лiбералiзму, сутнасць сацыяльнай дзяржавы, iнтэграцыйныя намеры нашай краiны.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: sb.by

Загаловак у газеце: Новы мерыдыян узаемадзеяння

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.