Вы тут

Ці будзе нашэсце саранчы?


У Кітаі манітораць сітуацыю з дапамогай спадарожнікаў.


У Кітаі сталі выкарыстоўваць спадарожнікавыя дадзеныя для ацэнкі верагоднасці нашэсця саранчы.  Пра гэта паведамілі ў Акадэміі навук Кітая (АНК), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

 У Інстытуце аэракасмічнай інфармацыі АНК апошнім часам даследуюць часовае і прасторавае распаўсюджванне саранчы ў Афрыцы на аснове аналізу розных дадзеных, у тым ліку дадзеных, сабраных пры дапамозе спадарожнікаў кітайскай вытворчасці «Гаафэнь» (Gaofen), амерыканскіх Landsat і Sentinel Еўрапейскага касмічнага агенцтва.

Як мяркуюць навукоўцы, з улікам уплыву паўночна-ўсходняга мусона і бар'ераў Цынхай-Тыбецкага нагор'я, верагоднасць распаўсюджвання саранчы ў Кітаі пакуль невялікая. Пры гэтым спецыялісты папярэджваюць, што калі нашэсце саранчы пачне распаўсюджвацца ў Непале і М'янме, то існуе магчымасць яе ўварвання ў правінцыю Юньнань і Тыбецкі аўтаномны раён на паўднёвым захадзе КНР ў маі-чэрвені гэтага года.

 Даследчыкі таксама заявілі пра неабходнасць узмацніць маніторынг, прыняць меры па прадухіленні магчымага нашэсця шкоднікаў і актывізаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Прэв’ю: i.lb.ua

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.