Вы тут

Лавіце кожны міг вясны!


Нягледзячы на тое, што зімы ў Беларусі практычна не было, а ў апошнія тры месяцы восень быццам бы гуляла з вясной у перацягванне каната, усё ж сапраўдны надыход самай цікавай пары года не прайшоў незаўважным. Сонца цяпер свеціць па-іншаму, больш лагодна, травяное покрыва пачало “змываць” з сябе восеньскі пыл, а ў небе з радасным крыкам вітаюць родную зямлю пералётныя птушкі.

У гэты прыгожы, хоць і нялёгкі сёлета перыяд варта часцей бываць у лясах і каля рэк, каб паспець захапіць прыгажосць абуджэння прыроды, ачысціцца ад негатыўных думак і зарадзіцца ад роднай зямлі пазітывам.

Калі ж выехаць на прыроду па пэўных прычынах у вас не атрымаецца, пачытайце сакавіцкі нумар “Роднай прыроды” – мы падрыхтавалі для вас матэрыялы на розныя каляпрыродныя тэмы і прыгожыя фотаздымкі жывога свету… Лавіце кожны міг вясны!

Фота Анатоля Клешчука

– У гісторыі нашай планеты былі перыяды пахаладанняў і пацяпленняў, але яны расцягваліся на дзясяткі, сотні тысяч гадоў, – кажа дырэктар ДНУ “Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі”, загадчык Цэнтра кліматычных даследаванняў, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Лысенка. – Пры гэтым хуткасць, з якой расце тэмпература цяпер, беспрэцэдэнтная – за 120 гадоў Зямля разагрэлася на 1,1 градусы. Наша краіна таксама разаграваецца вельмі хутка – за дзесяцігоддзе сярэднегадавая тэмпература ў Беларусі вырасла на 0,5 градусаў.

У матэрыяле “Клімат: здацца ці прыстасавацца?” мы сабралі меркаванні навукоўцаў, як да змены клімату адаптаваць сельскую і лясную гаспадарку, а таксама іншыя экалагічныя сістэмы.

Тэме змены клімату прысвечана і чарговая “сустрэча” Метэаклуба. Спецыялісты Белгідрамета расказалі, “Як змена клімату ўплывае на энергетычную галіну”, а таксама, што неабходна зрабіць, каб знізіць магчымую шкоду для энергетыкі і адаптаваць яе да новых умоў.

Колькасць адходаў палімераў, што выкарыстоўваюцца для ўпакоўкі і транспарціроўкі прадуктаў, расце ва ўсім свеце, не выключэнне і наша краіна. У Беларусі прымаюцца меры, накіраваныя на яе зніжэнне, напрыклад, устаноўлена забарона на выкарыстанне аднаразовага посуду ў грамадскім харчаванні (пачне дзейнічаць з 2021 года), укараняюцца альтэрнатыўныя віды ўпакоўкі. Якія пытанні і праблемы ўзнікаюць у гэтай сферы, чытайце ў матэрыяле “Пластыку аб’явілі вайну”.

У красавіку хрысціяне адзначаюць Вялікдзень. Таму Маша Зялёная вырашыла сабраць парады, як правільна падрыхтавацца да гэтага свята, каб правесці яго мінімальнай шкодай для прыроды (“Рыхтуемся да Вялікадня!”).

Гераіняй рубрыкі “І храм, і майстэрня” ў сакавіцкім нумары “Роднай прыроды” стала маладая мастачка Дар’я Іванова і яе кошкі (“Хто сказаў “мяў”). Апошнія не выхваляюцца сваім розумам, не маскіруюцца пад шэрасць прыцемак і тым больш не хаваюцца ў цемры. Яны кахаюць! А таму далікатныя. Усмешлівыя і радасныя. І калі некалькі работ на тэму "кацінага кахання" сабраць разам, становіцца зразумела, што гэта пра сябе, пра сваё ўспрыманне жыцця як любові да ўсяго жывога распавядае нам мастачка з дапамогай пэндзля і фарбаў.

У мінулым годзе ў заказніку “Сярэдняя Прыпяць” з’явіліся незвычайныя жыхары – турападобныя жывёлы пароды Хека. Для якой важнай місіі гэтых дзікіх родзічаў кароў пасялілі на пойменных лугах “беларускай Амазонкі”, чытайце ў матэрыяле “Хек, але не рыба”.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».