Вы тут

Куды можна «схадзiць» у самаiзаляцыi


Распаўсюджванне COVID-19 i неабходнасць заставацца дома прымусiла многiх шукаць альтэрнатыву звычайным спосабам баўлення вольнага часу. I аказалася, што, знаходзячыся ў хаце цi кватэры, можна арганiзаваць сабе — дзякуй дваццаць першаму стагоддзю — цэлую культурную праграму. Нам раптам адкрылiся ледзь не ўсе дзверы, бо галоўныя пляцоўкi свету, стрымiнгавыя платформы, адукацыйныя сэрвiсы падладзiлiся пад абставiны i суправадзiлi карыстальнiка магчымасцю так цi iнакш прычынiцца да свайго высокага. Так, гэта iншы фармат «мерапрыемстваў» ды iншае ўспрыняцце, але ўсё ж у тым, каб узяць келiх вiна i ўключыць трансляцыю з Берлiнскай дзяржаўнай оперы, ёсць нейкi шарм. Прапануем некалькi варыянтаў, куды «схадзiць» блiжэйшым часам, знаходзячыся дома ў самаiзаляцыi.


На спектаклi Купалаўскага тэатра

«Школа падаткаплацельшчыкаў» у Купалаўскім.

Пачнём са свайго. 27 сакавiка Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы адкрыў цэлы тыдзень анлайн-прысутнасцi — у Мiжнародны дзень тэатра са сцэны, дзе iшоў самы папулярны спектакль Купалаўскага «Паўлiнка», была арганiзавана прамая трансляцыя. У працяг iнiцыятывы да 2 красавiка можна будзе ў запiсе ўбачыць яшчэ тры спектаклi з асноўнай i Камернай сцэн тэатра — «Школу падаткаплацельшчыкаў» у пастаноўцы мастацкага кiраўнiка Мiкалая Пiнiгiна, яго ж спектакль-канцэрт «Вельтмайстар-акардэон» у суправаджэннi аркестра тэатра i пастаноўку Дзмiтрыя Цiшко «Ураджай» паводле драматурга беларускага паходжання Паўла Пражко, якая была рэалiзавана на Камернай сцэне. Спасылкi на спектаклi можна будзе знайсцi на сайце kupalauski.by i на старонках тэатра ў сацсетках.

На паказы аўтарскага кiно на MUBI

Стрымiнгавыя платформы ўжо не першы дзень адбiраюць гледача ў традыцыйных кiнатэатраў, а ў гэтыя днi iм увогуле ўсе карты ў рукi. У нашых шыротах даступныя як усюдыiсны Netflix, так i больш лакальныя Amediateka альбо КiнаПошук HD. Звычайна стрымiнгавыя платформы маюць пэўную «спецыялiзацыю» — серыялы, альбо ў першую чаргу фiльмы, альбо ў першую чаргу аўтарскае кiно. Дык вось нас цiкавiць, вядома ж, апошняе, таму мы iдзём на найбуйнейшы ў гэтай сферы сэрвiс MUBI, набываем за адзiн долар падпiску на тры месяцы (акцыя з'явiлася ў сувязi з пандэмiяй COVID-19) i атрымлiваем асалоду ад выключных фiльмаў у высокай якасцi, якiя вам наўрад цi дзе яшчэ прыйдзе ў галаву паглядзець. MUBI прапануе «фiльмы дня», даступныя да прагляду на працягу месяца, якiя складваюцца ў, лiчы, эксклюзiўны плэйлiст з iгравых i дакументальных карцiн розных гадоў, i рознага кшталту падборкi. Цяпер на сайце можна паглядзець, напрыклад, «Падарожжа да берага» Кiёсi Курасавы, у багажы якога не адна ўзнагарода Канскага кiнафестывалю, рэстаўрыраваны «Хлеб наш надзённы» класiка амерыканскага кiно часоў «залатога веку Галiвуда» Кiнга Вiдара (на апошнiм Берлiнскiм кiнафестывалi прайшла цэлая рэтраспектыва рэжысёра) альбо цудоўную дакументальную работу пра фiльммейкераў старой фармацыi ў Судане — краiне, дзе здымаць кiно нельга. Мiж тым на згаданым КiнаПошуку HD фiльмы i серыялы можна бясплатна глядзець да канца красавiка.

На «Макбета» Джузепе Вердзi ў Берлiнскай дзяржаўнай оперы

Аматары опернага мастацтва ў Берлiне сядзяць па дамах, таму Берлiнская дзяржаўная опера (адзiн з найстарэйшых i найбуйнейшых музычных тэатраў у Германii, хоць толькi ў адным Берлiне мае некалькiх канкурэнтаў) адмяняе свае пастаноўкi i вяртае грошы за бiлеты. Затое публiкуе цэлы спiс бескаштоўных анлайн-мерапрыемстваў аж да 19 красавiка — спасылка на новы запiс адкрываецца апоўднi кожнага дня i працуе на працягу дваццацi чатырох гадзiн. У праграме — «Макбет» Джузепе Вердзi з выканаўцамi Пласiда Дамiнга i Ганнай Нятрэбка (паказваецца якраз сёння), «Царская нявеста» Мiкалая Рымскага-Корсакава ў пастаноўцы расiйскага опернага рэжысёра i двойчы лаўрэата прэмii The Opera Awards Дзмiтрыя Чарнякова (у плане яшчэ некалькi яго пастановак па Рыхарду Вагнеру i Сяргею Пракоф'еву), «Лебядзiнае возера» Пятра Чайкоўскага ў харэаграфii Патрыса Барта на аснове версii Пецiпа-Iванова, нарэшце, сiмфанiчныя канцэрты Iаганеса Брамса альбо Антона Брукнера ў выкананнi Берлiнскай дзяржаўнай капэлы. Выбiраючы пастаноўку да прагляду, варта звярнуць увагу на тое, што не кожная з iх суправаджаецца англiйскiмi субцiтрамi. Расклад i спасылкi даступныя на сайце staatsoper-berlin.de.

У Луўр

Як вы помнiце, мастацкi музей Луўр закрыўся сярод першых, а гэта адзiн з самых наведвальных музеяў свету, праз якi праходзiць каля дзесяцi мiльёнаў чалавек штогод (калi апеляваць да рэкорднага 2018-га). Таксама як тэатры i канцэртныя залы арганiзуюць паказы запiсаў сваiх тэатральных пастановак i канцэртаў, музеi ствараюць анлайн-экскурсii. Луўр, напрыклад, прапануе некалькi тураў у свае скарбнiцы — такiм чынам можна паглядзець выставу Дэлакруа, Рэмбранта i Цiнтарэта «Прыход мастака», егiпецкую калекцыю старажытнасцяў перыяду фараонаў, роў i iншае з тых часоў, калi Луўр быў абарончай крэпасцю французскага караля Фiлiпа Аўгуста, i нарэшце зайсцi ў Галерэю Апалон, цэнтральная панэль якой распiсана Дэлакруа.

Яшчэ некалькi месцаў для наведвання

Венская опера, якая закрыта для гасцей, але штодзённа паказвае свае оперныя i балетныя пастаноўкi розных гадоў анлайн, — wiener-staatsoper.at

Метраполiтан-опера, што арганiзавала серыю «начных трансляцый» сваiх выступленняў у HD якасцi, расклад абнаўляецца штотыднёва — metopera.org

Музей Ватыкана, у залы якога можна трапiць праз некалькi вiртуальных тураў — museivaticani.va

Нацыянальная галерэя мастацтваў у Вашынгтоне, дзе даступна некалькi вiртуальных экскурсiй i iншыя спосабы даследаваць галерэйныя калекцыi

Платформа Coursera, на якой стала даступна безлiч адукацыйных курсаў са ўсяго свету (на англiйскай мове) — coursera.org.

Вольга МIЦКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.