Вы тут

Кіраўнік МВФ заявіла пра пачатак сусветнай рэцэсіі


Глабальная эканоміка пагрузілася ў рэцэсію, як мінімум не меншую, чым у 2009 годзе, заявіла дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Крысталіна Георгіева. Пра гэта паведамляе РБК.


«Спад на 2020 год чакаецца даволі глыбокім», - сказала кіраўнік МВФ падчас брыфінгу, папярэдзіўшы, што аднаўленне ў 2021 годзе можа пачацца толькі ў тым выпадку, калі атрымаецца стрымаць распаўсюд каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

Асаблівую пагрозу Георгіева бачыць у магчымасці ўзнікнення хвалі банкруцтваў і скарачэння працоўных месцаў, якая можа не толькі падарваць здольнасць эканомікі да аднаўлення, але і разбурыць саму аснову грамадства.

У сувязі з гэтым кіраўнік МВФ заклікала ўсе краіны «агрэсіўна» процідзейнічаць распаўсюджванню хваробы і аказваць падтрымку эканоміцы, каб скараціць тэрмін глабальнай рэцэсіі і не дапусціць занадта глыбокага падзення.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.