Вы тут

Больш за 722 тыс. чалавек па ўсім свеце заразіліся COVID-19


Колькасць хворых на каранавірус у свеце перавысіла адзнаку ў 722 тыс., загінулі звыш за 33 тыс. чалавек. Пра гэта сведчаць дадзеныя сайта worldometers.info.


Фота: pixabay.com

Паводле аператыўных даных на раніцу 30 сакавіка, у свеце зарэгістравана больш за 722 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад выкліканых COVID-19 хвароб памерлі звыш за 33,5 тыс. чалавек, паправіліся больш як 151 тыс. пацыентаў.

Першае месца па колькасці тых, хто заразіўся, займаюць ЗША. Там адзначаецца 142 356 выпадкаў інфікавання, памерлі больш за 2,4 тыс. Больш за ўсё смерцяў зарэгістравана ў Італіі - 10 779. З 97 689 заражаных паправіліся 13 030 чалавек. На трэцім месцы Кітай, дзе за суткі заразіліся 30 чалавек, памерлі 4. Усяго з пачатку пандэміі ў КНР зарэгістравана 82 149 выпадкаў заражэння, памерлі 3308 чалавек, 75 903 - ачунялі.

У Еўропе захоўваецца няпростая сітуацыя ў Іспаніі, Германіі, Францыі.

У Індыі колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй перавысіла 1 тыс., 96 чалавек паправіліся, 27 індыйскіх грамадзян памерлі. У Японіі колькасць хворых перавысіла 2,6 тыс. І зафіксавана 66 смерцяў.

Успышка выкліканага новым каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы 2019 года ў Цэнтральным Кітаі, пазней распаўсюдзілася на 160 краін і была прызнана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміяй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?