З 30 сакавіка ў Маскве пачне дзейнічаць рэжым хатняй самаізаляцыі для ўсіх жыхароў горада, паведамляе ТАСС са спасылкай на блог мэра расійскай сталіцы Сяргея Сабяніна.
"Сёння мной падпісаны ўказ аб дадатковых мерах прадухілення маштабнага і хуткага распаўсюджвання COVID-2019. Пачынаючы з заўтрашняга дня хатні рэжым самаізаляцыі ўводзіцца для ўсіх жыхароў Масквы незалежна ад узросту", - напісаў Сабянін.
Выходзіць з дому масквічам зараз можна толькі ў пэўных выпадках: пры неабходнасці звароту па неадкладную медыцынскую дапамогу або пры пагрозах жыццю і здароўю, для паездак на працу, пакупак у найбліжэйшай краме, выгулу жывёл на адлегласці не больш за 100 м ад дома і вынасу смецця.
Сяргей Сабянін таксама адзначыў, што ў бліжэйшы тыдзень будзе распрацаваная "разумная сістэма кантролю захавання хатняга рэжыму і ўсталяваных правіл перамяшчэння грамадзян". Прадугледжана ўвядзенне спецыяльных пропускаў, якія дазваляюць выхад на вуліцу. Яны будуць выдавацца ў парадку, устаноўленым урадам Масквы.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».