Вы тут

У Докшыцкім раёне вясковец, спальваючы смецце, спаліў свой дом і два хлявы


Вясковец з Докшыцкага раёна з-за недагляду за падпаленым смеццем пазбавіўся дома і двух гаспадарчых пабудоў, паведамляе Віцебскае абласное упраўленне МНС.


Фота: vitebsk.mchs.gov.by

Здарэнне адбылося днём 28 сакавіка ў вёсцы Ліпск. Самотна пражываючы 68-гадовы пенсіянер вырашыў навесці парадак на падворку і спаліць назапашанае бытавое смецце. Пры гэтым пра меры бяспекі мужчына не паклапаціўся, а за вогнішчам сачыў толькі перыядычна, займаючыся працамі на падворку. У выніку пакінуты без належнага нагляду агонь перакінуўся на траву, а затым на побач размешчаныя хлявы і дом.

Паведамленне пра пажар на гарачую лінію МНС паступіла ад відавочцаў. Да прыезду ратавальнікаў дом і гаспадарчыя пабудовы ўжо шугалі. Уласнымі сіламі гаспадар падворка справіцца з іх тушэннем не мог. Пажар ліквідавалі выратавальнікі. У выніку адзін з хлявоў згарэў дашчэнту, другая пабудова і дом сур'ёзна пашкоджаны агнём.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

У МНС заклікаюць быць пільнымі і выконваць усе меры бяспекі пры спальванні бытавога смецця на прыватных падворках, а таксама нагадваюць аб недапушчальнасці правядзення выпальванняў сухой расліннасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».