Вы тут

На рэспубліканскай дарожнай сетцы праходзіць навядзенне парадку перад летам


У адпаведнасці з загадам Мінтранса ад 9 сакавіка 2020 г. № 19-Д "Аб падрыхтоўцы рэспубліканскіх аўтамабільных дарог да эксплуатацыі ў летні перыяд”, прадпрыемствы дарожнай гаспадаркі праводзяць комплекс мерапрыемстваў па навядзенні парадку на дарогах і ў палосах адводу. Усе работы плануецца завяршыць да пачатку мая.


Як паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, гэтым дакументам зацверджаны план-графік падрыхтоўкі дарог, дзе распісаны віды работ і тэрміны іх выканання. У першачарговым парадку загадана ліквідаваць сезонную ямачнасць. Пры гэтым даручаецца забяспечыць строгае захаванне тэхналогіі і якасці работ пры выкананні такога рамонту.

Акрамя таго, дарожнікам трэба будзе ліквідаваць месцы застою вады на праезнай частцы і ўзбочынах, ачысціць дарогі ад рэшткаў процігалалёдных матэрыялаў, ліквідаваць недахопы ва ўстаноўцы і знешнім выглядзе дарожных знакаў, прывесці ў парадак аўтапавільёны, аўтобусныя прыпынкі, пляцоўкі адпачынку, адрамантаваць і пафарбаваць бар'ерную агароджу, аднавіць знятыя на зімовы перыяд сігнальныя слупкі. Вялікая работа будзе праведзена ў паласе адводу па высечцы сухіх дрэў і кустоўя, па прафіляванні ўзбочыны ўздоўж рэспубліканскіх дарог, прывядзенню ў парадак тэрыторый вытворчых баз, будаўнічых гарадкоў, пляцовак для складзіравання матэрыялаў.

Таксама ў загадзе ўтрымліваюцца патрабаванні аб забароне вытворчасці дарожных работ на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах пры незабеспячэнні бяспекі дарожнага руху і адсутнасці ўзгодненых са службамі ДАІ МУС схем устаноўкі тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху, распрацаваных у адпаведнасці з ТКП 636-2019 “Уладкаванне месцаў вытворчасці прац пры будаўніцтве, рэканструкцыі, рамонце і ўтрыманні аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў”.

Кантроль за ходам падрыхтоўкі рэспубліканскіх аўтадарог да летняга сезона, якасцю выкананых работ, а таксама станам аўтамабільных дарог і прылеглых да іх тэрыторый ускладзены на РУП “Белдарцэнтр”. Асаблівая ўвага надаецца аўтадарогам, якія знаходзяцца ў 50-кіламетровай зоне вакол Мінска.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: tut.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн. 

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.