Вы тут

МНС і радыёстанцыя “Цэнтр FM” запускаюць новы сумесны праект


Новы доўгатэрміновы праект па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці запускае МНС Беларусі сумесна з радыёстанцыяй “Цэнтр FM” пры тэлевізійнай падтрымцы тэлеканала АНТ. Пра гэта паведамляе сайт міністэрства.


Так, пачынаючы з 30 сакавіка, кожны панядзелак у 7.20 раніцы ў ратавальнікаў будзе асобны блок у праграме “Наша раніца” на АНТ. Вядучыя “Цэнтр FM”, якія ўключацца ў эфір з дапамогай тэлемоста, зададуць пытанні з гісторыі пажарнай службы, адказы на якія гледачы павінны будуць даслаць на працягу тыдня. Пераможца будзе вызначацца кожную пятніцу. У адным з эфіраў будзе разыграны крэатыўны суперпрыз ад МНС!

Акрамя таго, на “Цэнтр FM” працягнецца рубрыка “Фотапаляванне”. Кожны дзень у 7.55 раніцы слухачоў чакае займальная гульня. Сутнасць яе складаецца ў тым, што вядучыя загадваюць прадмет, звязаны з пажарнай бяспекай, і размяшчаюць фрагмент яго выявы ў Instagram Stories акаўнта радыёстанцыі. Удзельнікі пакідаюць каментарыі са сваімі здагадкамі, што гэта за прадмет. Увечары пераможцу сярод тых, хто правільна адказалі, вызначаюць выпадковым чынам.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».