Вы тут

У Беларусі выяўлены 152 выпадкі заражэння каранавірусам


Як паведамілі ў Тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зараз выпісаныя альбо чакаюць выпіскі ў бліжэйшы час 47 чалавек, у якіх тэст на COVID-19 раней быў станоўчым. Працягваецца медыцынскае назіранне і лячэнне 105 чалавек.


На сёння праведзена больш за 30 тысяч тэстаў на каранавірусную інфекцыю.

Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічным становішчам і ў выпадку неабходнасці ажыццяўляецца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання.

Так за мінулыя суткі шпіталізавана 110 чалавек, выпісана 144 чалавекі, у тым ліку тыя, якія мелі кантакты з носьбітамі інфекцыі.

Нагадаем, раней былі зафіксаваны 94 выпадкі заражэння каранавірусам. Былі выпісаны ці рыхтаваліся да выпікі 32 пацыенты.

Прэв'ю: lentachel.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.