Вы тут

У Гродне БРСМ дае старт інтэлектуальна-спартыўнай квэст-гульні “Перамога 75”


Першы этап пройдзе 3-4 красавіка ў выглядзе інтэлектуальнай анлайн-гульні: мазгавы штурм “75-годдзе вызвалення Гродзенскай вобласці”.


Прыняць удзел у ёй зможа любы ахвотны, незалежна ад узросту. Для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце, стварыць сваю каманду, або ўступіць ва ўжо існуючую і падаць заяўку на ўдзел у гульні.

Наперадзе ахвотных чакаюць яшчэ некалькі этапаў гульні. На кожным камандам будуць налічвацца ачкі ў адпаведнасці з занятым месцам, якія ў наступным заносяцца ў турнірную табліцу. Па выніках гульні будзе вызначана тройка прызёраў, якім абяцаюць каштоўныя прызы.

Квэст-гульня - гэта новая форма адпачынку і забавы, якая ўключае ў сябе магчымасць самаадукацыі: стаць героем гэтых прыгод, акунуцца ў свет загадак і таямніц, творча праявіць сябе, развіць эрудыцыю і інтэлект.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: engels.bezformata.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.