Вы тут

На зямлі Кірылы Тураўскага будуць запальваць літаратурныя «зоркі»


Маштабны фестываль літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» плануюць праводзіць на Гомельшчыне рэгулярна пачынаючы з 2021 года. Пра гэта ішла гутарка падчас прыёму грамадзян, які праводзіў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.


Кіраўнік Гомельскага абласнога аддзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч распавёў кіраўніку вобласці аб рабоце па рэалізацыі новага культурна-асветніцкага праекта, які пісьменніцкая суполка другі год ажыццяўляе сумесна з Жыткавіцкім райвыканкамам. Першы раз фэст ладзіўся ў Жыткавічах і Тураве, а далей, акрамя згаданых гарадоў, будзе ахопліваць Гомель і іншыя райцэнтры ды населеныя пункты вобласці.

Імя асветніка Кірылы Тураўскага павінна гучаць, і гэтаму можа паспрыяць літаратурны фестываль. Магчыма, варта аб’яднаць з фэстам іншыя літаратурныя мерапрыемствы, што праводзяцца ў вобласці. Гэта гісторыя нашай радзімы, пра якую майстры слова распавядаюць на старонках кніг, гэта і патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.

Са старшынёй аблвыканкама было абмеркавана правядзенне ХV Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», паведаміў Уладзімір Гаўрыловіч. Чакаецца, што вераснёвы форум збярэ пісьменнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі.

Размова ішла і пра міжнароднае ўзаемадзеянне беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў, маладых аўтараў, аматараў мастацкай творчасці ў межах Міжнароднага фестывалю маладзёжнай паэзіі і перакладаў «Берагі дружбы», які вырас з літаратурных «дажынак».

Улад ПРЫАЗЁРНЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?