Вы тут

Кніжная Берасцейшчына, альбо Адкрыцці з розных бакоў


Менавіта разам з кнігай развівалася беларуская культура. Згадваючы самых вядомых асоб Беларусі, у першую чаргу адзначым асветнікаў, першадрукара, пісьменнікаў. Беларуская літаратура сама па сабе мае не толькі мастацкае, але і нацыястваральнае значэнне, бо праз яе мова і гісторыя замацоўваюцца ў свеце і свядомасці чытачоў. У Год малой радзімы асабліва актуальна звярнуць увагу на рэгіянальную гісторыю беларускай літаратуры, бо кожны куток краіны багаты на таленты і кніжную спадчыну, а для творцы родная зямля мае своеасаблівае асобастваральнае значэнне.


Прафесар Аляксандр Вабішчэвіч прэзентуе энцыклапедыю «Брест. Брэст. Brest. 1000». Фота Кастуся Дробава.

Маштабная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына», якая нядаўна адбылася ў кнігарні «Светач», фактычна стала адкрыццём адмысловага праекта. Запланавана яшчэ некалькі падобных імпрэз, якія будуць прысвечаны літаратурнай спадчыне кожнага рэгіёна Беларусі. Арганізатарамі праекта выступаюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга», выдавецтвы «Мастацкая літаратура» і «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч выказаў падзяку пісьменнікам, якія робяць унёсак у літаратурную спадчыну Брэстчыны, усім, хто Кніжная Берасцейшчына, альбо Адкрыцці з розных бакоў спрычыніўся да стварэння адмысловых краязнаўчых і гістарычных праектаў. Ён падкрэсліў: вельмі важна, каб кніга з дзяржаўнага ці прыватнага выдавецтва атрымлівала сваё распаўсюджанне, ішла па краіне, займела вагу на ўсіх узроўнях грамадства, прысутнічала ў тым ліку ў сацыяльных сетках і рухала духоўнае развіццё нашага грамадства.

Падчас імпрэзы былі прадстаўлены найбольш значныя краязнаўчыя выданні і праекты Брэста і Брэсцкай вобласці. Мерапрыемства сабрала вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія нарадзіліся ў гэтым рэгіёне і прысвяцілі яму сваю творчасць. У вечарыне ўдзельнічалі Алесь Бадак, Леанід Дранько-Майсюк, Раіса Баравікова.

Таксама ўзялі ўдзел брэсцкія бібліятэкары, аўтары разнастайных краязнаўчых прац, фотамастакі і прадстаўнікі ўлады Брэста і  Брэсцкага раёна. Выдавецтва «Беларусь» прэзентавала свой краязнаўчы праект «Падарожжа па родным краі». Многія з запрошаных гасцей за каштоўны ўнёсак у брэсцкае краязнаўства і гісторыю былі адзначаны спецыяльнымі ўзнагародамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Мінулы год, юбілейны для Брэста, прынёс у скарбонку кніжнай спадчыны рэгіёна шмат каштоўных праектаў. У першую чаргу гэта маштабная краязнаўчая энцыклапедыя «Брэст. 1000», якая дае паўнавартасную карціну жыцця горада, і факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі, падрыхтаванае Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь. А яшчэ нядаўна з’явілася манаграфія за аўтарствам намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алеся Сушы, прысвечаная даследаванню асаблівасцей Берасцейскай Бібліі. Ёсць у навуковай рабоце і асэнсаванне: месца, якое легендарнае выданне займае ў гісторыі.

Імпрэза стала своеасаблівым падсумаваннем вынікаў літаратурнай гісторыі Брэста. Напрыканцы сустрэчы дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч прадставіў інфармацыю аб самых запатрабаваных кнігах у Брэсцкай вобласці. Была магчымасць пазнаёміцца не толькі з кнігамі і пісьменнікамі Брэстчыны, але і крыху даведацца пра іх сённяшніх чытачоў. Такім чынам, кніжна-краязнаўчы партрэт Берасцейшчыны быў складзены не толькі па матэрыялах мінулага і гістарычнага, але і  закрануў сучаснасць. Паводле планаў арганізатараў, такі ж партрэт займее кожная вобласць Беларусі.

Дар’я СМІРНОВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.