Вы тут

Зіму ў Рыме не спалілі...


У сталіцы Італіі ўпершыню сёлета ў Культурна-­адукацыйным цэнтры “Францыск Скарына” святкавалі Масленіцу


Пра падзею ў рэдакцыю напісала 2 сакавіка Ніна Пашчанка, кіраўніца цэнтра. Зусім коратка: у суботу ў цэнтры прайшло свята “Масленіца”: “Весяліліся дарослыя і дзеці. А італьянскія таты, госці ўпершыню пакаштавалі бліны з рознымі начынкамі, вывучылі слова “оладушки”. Пудзіла Зімы так і не спалілі: бо нашы першаклашкі яе пашкадавалі”.

Потым спадарыня Ніна згадала, як весела адзначалі Масленіцу ў яе родным горадзе Оршы: “На плошчы каля Ільнокамбіната стаялі палаткі з блінамі ды шашлыкамі. Быў і велізарны слуп, на які трэба было залезці, каб зняць пеўня ці боты. Некалькі чалавек узбіраліся на плечы адно аднаму, выбудоўваючы лесвічку, а вышэй залазіў самы спрытны. Шмат было няўдач, але заўсёды знаходзіўся той, хто прымудраўся забраць падарунак. Выступалі самадзейныя гурты ў народных строях. А потым спальвалася велізарнае пудзіла. Мая мама і яе аршанскія сябры па гэты час адзначаюць Масленіцу”.

Вось і варта падумаць, калі паступаюць трывожныя весткі з Італіі ў сувязі з вялікімі ахвярамі ад каранавірусу: спальваць трэба было Зіму, якая ўвасабляе ўсё ліхое, ці пашкадаваць?..

Рыгор Гарэшка

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.