Вы тут

Больш за 100 лясных пажараў адбылося ў Беларусі з пачатку года


З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе Мінлясгаса быў зафіксаваны ўжо 101 выпадак узгаранняў. Агульная плошча ачагоў склала 194,6 гектара. Усе ўзгаранні былі выяўленыя службовымі асобамі дзяржаўнай лясной аховы, паведамляе прэс-служба міністэрства.


Найбольш складаная сітуацыя склалася ў паўднёвых абласцях краіны: Брэсцкай і Гомельскай. Тут адбылося 45 і 34 пажары адпаведна. Па 7 узгаранняў было зафіксавана ў лясгасах Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей. Яшчэ адзін пажар адбыўся ў Віцебскай вобласці.

Асноўнай прычынай лясных пажараў з’яўляецца пераход агню ў лясны фонд пры выпальванні сухой расліннасці на землях іншых катэгорый. Рост пажарнай небяспекі ў лясах абумоўлены таксама анамальнымі кліматычнымі ўмовамі 2019 і 2020 гадоў.

Штогод для падрыхтоўкі да пажаранебяспечнага сезона лясгасамі праводзіцца комплекс прафілактычных супрацьпажарных мерапрыемстваў, асноўнымі з якіх з’яўляюцца ўладкаванне новых супрацьпажарных парываў і мінералізаваных палос, а таксама правядзенне доглядаў за імі. Паводле аператыўных звестак па стане на 30 сакавіка, праведзена ўладкаванне 15 тысяч кіламетраў мінералізаваных палос, догляд за 200 кіламетрамі супрацьпажарных парываў.

Для ліквідацыі лясных пажараў у міністэрстве створана 257 пажарна-хімічных станцый, а таксама 663 пункты супрацьпажарнага інвентару, якія ў адпаведнасці са Спецыфічнымі патрабаваннямі па забеспячэнню пажарнай бяспекі ў лясах укамплектаваны неабходнай колькасцю сродкаў пажаратушэння.

Для своечасовага выяўлення і ліквідацыі лясных пажараў у краіне створана шматузроўневая сістэма маніторынгу за станам ляснога фонду:

— наземны маніторынг ажыццяўляецца дзяржаўнай лясной аховай па вызначаных маршрутах патрулявання;

— дыстанцыйны маніторынг налічвае 656 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, у тым ліку абсталяваных сістэмамі відэаназірання — 594;

— авіяцыйная ахова лясоў ад пажараў вядзецца паветранымі суднамі авіяцыі МНС.

Для павышэння эфектыўнасці дыстанцыйнага маніторынгу Міністэрствам лясной гаспадаркі рэалізуецца Праграма будаўніцтва пажарна-назіральных вышак і мачтаў і ўстаноўкі сістэм відэаназірання за станам ляснога фонду на 2018-2020 гады. У рамках названай праграмы па стане на 1 студзеня гэтага года было пабудавана 95 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, а таксама ўстаноўка 141 сістэмы відэаназірання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».