Вы тут

Наталля Качанава: Сітуацыя на Віцебшчыне абсалютна кіруемая


Як расказала журналістам старшыня Савета Рэспублікі, пытанні будучай выбарчай кампаніі яна абмяркуе з ЦВК і тады вызначацца з іх датай.


Пытанні эканомікі, якія сёння асабліва хвалююць улады, — раўнамернае развіццё рэгіёнаў, работа кожнага прадпрыемства краіны. «Зараз ідуць розныя размовы: закрыць прадпрыемствы ў сувязі з каранавірусам і не працаваць. Але я ў суботу выязджала па даручэнні Прэзідэнта нашай краіны ў Віцебскую вобласць для таго, каб паглядзець рэальную сітуацыю, якая складваецца з гэтай праблемай, інфекцыйнай хваробай, якая прыйшла ў нашу краіну, — паведаміла яна. — У мяне былі сустрэчы і з урачамі, якія займаюцца сёння гэтай праблемай, і з вучонымі, якія займаюцца праблемамі захворванняў. І нават ўрачы сказалі, што абавязкова павінны працаваць прадпрыемствы. Эканоміка — перш за ўсё. Мы разумеем: эпідэмія пройдзе, інфекцыя пройдзе, а з чым застанецца краіна?»

Наталля Качанава ахарактарызавала сітуацыю на Віцебшчыне як абсалютна кіруемую. І прызвала не давяраць фэйкавым паведамленням, што вобласць закрыта для перамяшчэння.

«Сёння рашаюцца пытанні па тэстах, па аснашчэнні медыцынскім абсталяваннем нашых устаноў. У Віцебску вызначаны бальніцы, куды шпіталізуюцца людзі з гэтым захворваннем, — дадала сенатар. — Канечне, былі пытанні, якія мелі патрэбу ў карэкціроўцы.»

Па яе словах, прынята рашэнне, што ва ўсіх абласных цэнтрах будуць адкрыты лабараторыі, якія робяць тэсты на каранавірус.

Таксама Наталлі Качанавай дадзена даручэнне запрасіць да нас спецыялістаў СААЗ, каб яны далі рэальную ацэнку нашай сістэме аховы здароўя.

«І тады вы пачуеце і ўбачыце, ці правільна працуе наша сістэма аховы здароўя і ці правільныя былі прыняты меры, — канстатавала яна. — Ні ў чыіх інтарэсах хаваць нешта, утойваць. Вы добра разумееце, што мы людзі, і роўна таксама не абаронены ні ад чаго. Павінны прымацца меры, адэкватныя той сітуацыі, якая складваецца ў краіне на дадзеным этапе».

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт. 

Грамадства

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

Пра асаблівасці работы мы пагутарылі з намеснікам начальніка ўстановы Максімам Кулем.

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн.