Вы тут

У двух вучняў мінскай танцшколы выявілі COVID-19


Адна са сталічных танцавальных школ сыходзіць на каранцін. Прычына — пацвердзіўся каранавірус у двух вучняў. Спачатку забралі ў бальніцу вучаніцу, якая працуе ў адной з мінскіх бальніц, у пульманалагічным аддзяленні, піша tut.by.


Пра тое, што ў адной з вучаніц танцавальнай школы пацвердзіўся дыягназ COVID-19, трэнер Валерый Юруць папярэдзіў іншых вучняў яшчэ 29 сакавіка на сваёй старонцы ва "Укантакце". У танцшколы два філіялы: спачатку інфекцыя праявілася ў дзяўчыны, якая займаецца на вуліцы Кальварыйскай.

Вучаніца працуе ў адной са сталічных бальніц у аддзяленні пульманалогіі, дзе займаюцца дыягностыкай і лячэннем захворванняў лёгкіх і дыхальных шляхоў. Пакуль няма інфармацыі, на якой пасадзе.

"Да 27 сакавіка (пятніца) у іх не было хворых каранавірусам. Таму яна не бачыла прычын не хадзіць на заняткі", - адзначае выкладчык танцаў.

Ён дадае, што ў апошнія разы на групавых занятках мінчанка была ў сераду 25 сакавіка і ў чацвер 26 сакавіка. Акрамя таго, у дзяўчыны ёсць хранічнае захворванне, якое суправаджаецца кашлем, так што яна не расцэньвала гэты сімптом як прыкмета хваробы.

29 сакавіка выкладчык адзначаў, што санслужба бярэ на кантроль усіх, хто кантактаваў з дзяўчынай, а частка школы танцаў з засцярогі сыдзе на двухтыднёвы карантын. Зрэшты, да аўторка 31 сакавіка сітуацыя ўскладнілася: COVID-19 пацвердзіўся і ў хлопца, які займаўся з дзяўчынай у адной групе.

— У нас ужо два інфіцыраваных і 28 кантактаў першага ўзроўню, якія пад наглядам санстанцыі: нехта ў бальніцы, хтосьці на самаізаляцыі. Плануем сыходзіць на каранцін – з адменай групавых заняткаў па парных танцах на месяц, дамаўляліся з арэндадаўцамі, - растлумачыў tut.by Валерый Юруць.

Суразмоўца дадае, што іх школа не адзіная ў Мінску, якая цяпер сыходзіць на каранцін.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.