Вы тут

Што змянілася ў Беларусі 1 красавіка


«Звязда» сабрала асноўныя змены, якія набылі моц 1 красавіка 2020 года.


Павялічыцца базавая арэндная велічыня

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №162 ад 20 сакавіка 2020 года. Зараз базавая арэндная велічыня складае 16,9 рубля, але з 1 красавіка яна падымецца да 17,85 рубля, гэта значыць, амаль на 1 рубель.

Беларусь павінна атрымаць кітайскія экспрэс-тэсты на каранавірус

Самалёт з гуманітарнай дапамогай з Кітая павінен даставіць 1 красавіка больш як 2 000 экспрэс-тэстаў, медыцынскія акуляры, дыстанцыйныя тэрмометры.

Не трэба будзе паказваць сертыфікат дзяржтэхагляду

1 красавіка 2020 года для атрымання дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху не трэба будзе паказваць сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхагляду. Юрасобам і ІП такі сертыфікат і меддаведку трэба будзе прадстаўляць для атрымання дазволу на допуск да ўнясення адпаведных змяненняў у заканадаўства, якое рэгулюе правядзенне адміністрацыйных працэдур у дачыненні да суб'ектаў гаспадарання.

Беларусь і Расія сфарміруюць адзіную базу невыязных грамадзян

Зараз спіс у дачыненні да асоб, права выезду якіх з тэрыторыі Расіі абмежавана, інтэгруецца з расійскімі і беларускімі банкамі дадзеных. Пачалася адпраўка адпаведных звестак у Расію і беларускім бокам.

У Мінску падаражэюць аўтастаянкі

З 1 красавіка ў Мінску павысяць тарыфы на паслугі па захоўванні транспарту на аўтастаянках ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі». Захоўванне транспартнага сродку масай да 3,5 тон на ўсіх стаянках будзе каштаваць 38 рублёў у месяц для фізічных асоб. На больш дарагіх стаянках №15, 92 паслуга павысіцца да 40 рублёў у месяц.

Парламент ратыфікуе пагадненне з ЕС

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам будзе ратыфікавана 2-3 красавіка на вясенняй сесіі парламента, прычым у прыярытэтным парадку.

Пасля ўступлення дакумента ў сілу за атрыманне шэнгенскіх візаў беларусы будуць плаціць 35 еўра. Праўда, адбудзецца гэта не раней за чэрвень 2020 года. А паехаць атрымаецца пасля зняцця абмежаванняў на перасячэнне граніц еўрапейскіх краін.

Падаражэюць цыгарэты

У першы дзень красавіка вырастуць цэны на некаторыя маркі цыгарэт Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман», «Тытунь-інвест» і «Беларусьгандаль». Некаторыя віды Monte Carlo, Camel, Winston пастаўшчыка «Тытунь-інвест» падаражэюць на 5-10 капеек. З цыгарэт «Беларусьгандаль» на 10 капеек вырасце цана на Davidoff, Bond Street, на 15 капеек - кошт на Davidoff, на 20 капеек - на Pall Mall.

Фота pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя.

Эканоміка

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Нягледзячы на тое што сучасны свет перажываў досыць шмат эканамiчных крызiсаў, той, што разгортваецца ў 2020 годзе, — унiкальны. 

Грамадства

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Першым спектаклем, у якiм я ўзяла ўдзел, быў «Вясёлы Роджэр».

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт.