Вы тут

У БДУ стартаваў паэтычны флэшмоб “75 вершаў пра вайну і Перамогу”


Акцыя прысвечана 75-годдзю святкавання Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і накіравана на фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму. Да ўдзелу ў ёй  запрашаюцца студэнты і супрацоўнікі ВНУ.


Па правілах флэшмобу неабходна выбраць верш ці фрагмент вершаванага твора, прысвечанага подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне аб'ёмам не больш за 50 радкоў і запісаць відэаролік працягласцю да трох хвілін з дэкламацыяй гэтага твора. У відэазапісе можна выкарыстоўваць музыку, дадатковую атрыбутыку, касцюмы і г.д. Дапускаецца выкарыстанне відэамантажу.

Затым трэба размясціць ролік у адной з сацыяльных сетак на выбар (УКантакце, Facebook, Instagram), а гіперспасылку адправіць на электронны адрас: culture@bsu.by. І абавязкова выклікаць на флэшмоб наступнае падраздзяленне, факультэт або новага ўдзельніка. 

Арганізатарам флэшмобу выступае ўпраўленне па справах культуры БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: jordin.ru

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.