Вы тут

"Белавія" прыпыняе рэйсы ў Маскву, гарады Украіны і Казахстана


Пра гэта паведамляе сайт авіяперавозчыка.


У сувязі з прыпыненнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін з-за сітуацыі з каранавірусам авіякампанія "Белавія" часова не будзе выконваць палёты ў аэрапорты Масквы (Дамадзедава, Шарамеццева) па 30 красавіка, у пункты Казахстана (Нур-Султан, Алматы) з 31 сакавіка па 14 красавіка, а таксама Украіны (Кіеў, Адэса, Львоў, Харкаў) да 24 красавіка.

У сувязі з пастаянна зменлівай сітуацыяй на рынку авіякампанія рэкамендуе правяраць абнаўленні на сайце аб скасаваных рэйсах. Вяртанне сродкаў або змяненне даты вылету можна будзе зрабіць да 31 снежня бягучага года. "Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна будзе ў любы час да канца года. Не трэба рабіць гэта прама цяпер. Усе дадзеныя квіткоў захаваны ў сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля меркаванай даты палёту , назваўшы нумар білета", -- у чарговы раз нагадалі ў “Белавія". Змяніць дату вылету можна толькі адзін раз.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: blizko.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».