Вы тут

Што часцей за ўсё набываюць на Гродзеншчыне ў «Белкнiзе»?


У сiстэме кнiжнага гандлю ААТ «Белкнiга» 101 кнiгарня. З iх 12 — у Гродне i Гродзенскай вобласцi. Акрамя таго, што кнiгарнi працуюць у абласным цэнтры, ёсць яшчэ крамы ў Лiдзе, Ваўкавыску, Шчучыне, Бярозаўцы (гэта Лiдскi раён) i Слонiме (летась была адчынена крама «Санет» — якраз напярэдаднi Дня беларускага пiсьменства).


ААТ «Белкнiга» вырашыла падвесцi вынiкi рэйтынга кнiг, якiя карыстаюцца найбольшым попытам менавiта ў кнiгарнях гродзенскага фiлiяла галоўнай гандлёвай сеткi дзяржаўнага кнiжнага гандлю. Што ж часцей за ўсё набываюць у Гродне i Гродзенскай вобласцi? На гэта пытанне адказвае генеральны дырэктар ААТ «Белкнiга» Аляксандр ВАШКЕВIЧ:

— Часцей за ўсё пакупнiкi, аматары кнiжнага чытання, набывалi на Гродзеншчыне фiлакартычны альбом Уладзiмiра Лiхадзедава «Слонiм. Падарожжа ў часе», у якiм змешчана процьма рэпрадукцый старых паштовак. Гэта вядомы праект з серыi «У пошуках страчанага», якi выходзiць ужо цi не другое дзесяцiгоддзе i сёння налiчвае дваццаць пяць цi нават болей тамоў. На другiм месцы — выдадзены мiнскiм выдавецтвам «Папуры» раман класiка беларускай лiтаратуры Уладзiмiра Караткевiча «Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi (Евангелле ад Iуды)».

Каменцiраваць наўрад цi што варта. Ясна адно: гродзенцы i вiзуальна, i ў чытаннi — на баку добрай, асветнiцкай лiтаратуры. Такi прыклад не можа не радаваць.

Сяргей Шычко

Прэв'ю: finance.kz

Загаловак у газеце: Слонiмскiя паштоўкi i Хрыстос у Гароднi

Выбар рэдакцыі

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.

Грамадства

Збiраемся ў школу. У жнiўнi адна з галоўных задач мам i татаў — «экiпiроўка» дзяцей да 1 верасня

Збiраемся ў школу. У жнiўнi адна з галоўных задач мам i татаў — «экiпiроўка» дзяцей да 1 верасня

Першае i галоўнае правiла — яшчэ дома вызначыцеся з тым, што вам трэба.