Вы тут

У «Мастацкай лiтаратуры» штомесяц выходзiць зборнiк казак «на кожны дзень»


Айчынныя выдаўцы зрабiлi ўнiкальны сямейны падарунак самым юным чытачам i iх бацькам. У «Мастацкай лiтаратуры» штомесяц выходзiць зборнiк казак «на кожны дзень».


— Iдэя кнiгi заключаецца ў тым, — расказвае дырэктар выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» Алесь Бадак, — што колькi дзён у месяцы, столькi казак уваходзiць у чарговы зборнiк. Усяго сёлета мы iх выдадзiм дванаццаць. Выдаём кнiгi казак на дзвюх мовах — на рускай i беларускай. Калi казка мае вялiкi памер, то раскладаем яе на некалькi дзён знаёмства. Напрыклад, славуты твор «Пунсовая кветачка» класiка рускай лiтаратуры Сяргея Аксакава раiм прачытаць за тры днi. Iлюстрацыямi да твораў, сабраных у зборнiку «Дванаццаць месяцаў», служаць графiчныя работы, малюнкi з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублiкi Беларусь. Дызайн кнiгi зрабiла Насця Капульцэвiч.

Хто ж дапамагае бацькам ажыццявiць казачнае выхаванне дзетак у сакавiку — паводле праекта «Мастацкай лiтаратуры» «Дванаццаць месяцаў. Кнiга 3»? Якуб Колас (змешчана створаная iм апрацоўка беларускай народнай казкi «Гарошак»), Алесь Якiмовiч, Аляксей Талстой, Максiм Горкi, Уладзiмiр Дубоўка, Карней Чукоўскi, Уладзiмiр Караткевiч, Максiм Танк, Лiдзiя Арабей, Сяргей Аксакаў, Расцiслаў Бензярук, Вiсарыён Гарбук, Мiхась Пазнякоў, Дзмiтрый Мамiн-Сiбiрак, Рэдзьярд Кiплiнг, Георгiй Марчук, Канстанцiн Ушынскi, Васiль Вiтка, Ганс Крысцiян Андэрсен.

Праект, прыдуманы ў «Мастацкай лiтаратуры» (укладальнiкам зборнiкаў выступае Алесь Бадак), уражвае сваёй шматабсяжнасцю. За дванаццаць месяцаў з кнiг вырастае сапраўдная бiблiятэка, якую, як на мой погляд, нялiшне было б мець у кожнай хаце беларусаў.

Наклад выдання — 1500 экзэмпляраў.

Кастусь Ладуцька

Прэв'ю: scrimea.ria.ru

Загаловак у газеце: Казачны сакавiк ад «Мастацкай лiтаратуры»

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.