Вы тут

Прышчэпка БЦЖ замаруджвае распаўсюджванне COVID-19?


Адна з прышчэпак, якая ўваходзiць у Нацыянальны каляндар, можа змяншаць iмавернасць заражэння COVID-19. Такiя звесткi, як паведамляе ТАСС, апублiкавалi амерыканскiя эпiдэмiёлагi. Вучоныя звязваюць рознiцу ў хуткасцi распаўсюджання i ўзроўнi смяротнасцi ад каранавiруса ў розных краiнах з тым, як даўно i наколькi шырока ў iх выкарыстоўваецца вакцына БЦЖ, якая прызначана для барацьбы з туберкулёзам.


Фота: safarizanzibari.ru

«Жыхары тых краiн, у якiх унiверсальная вакцынацыя з дапамогай БЦЖ не была прынята, у тым лiку Iталii, Нiдэрландаў i ЗША, мацней за ўсё церпяць ад COVID-19. Акрамя таго, мы выявiлi, што вакцынацыя БЦЖ зменшыла колькасць выпадкаў заражэння вiрусам. Камбiнацыя панiжанай смяротнасцi i захваральнасцi можа зрабiць гэту прышчэпку адным з галоўных iнструментаў у барацьбе супраць вiруса», — пiшуць вучоныя.

Вакцыну БЦЖ распрацавалi ў 1921 годзе французскiя бактэрыёлагi Альбер Кальмет i Камiль Герэн. Яна дагэтуль застаецца галоўным сродкам барацьбы супраць туберкулёзу. Пры гэтым многiя вучоныя сумняваюцца ў яе эфектыўнасцi, асаблiва для вакцынацыi дарослага насельнiцтва. Таму, у адрозненне ад Расii i iншых краiн былога СССР, вакцыянаванне БЦЖ у ЗША i некаторых краiнах Еўропы ў масавым парадку не праводзiлi.

Вучоныя вырашылi высветлiць, наколькi БЦЖ можа ўплываць на распаўсюджванне каранавiруса i iмавернасць гiбелi ад яго. У цэлым хуткасць распаўсюджвання i смяротнасць ад SARS-CoV-2 залежалi ад эканамiчных паказчыкаў, аднак для невялiкай групы краiн, у тым лiку ЗША, Iрана, Iталii, Бельгii, Нiдэрландаў i шэрагу iншых еўрапейскiх дзяржаў, гэта было не так. Гэтыя краiны аб'ядноўвала тое, што ў iх нiколi масава не прымянялi вакцыну БЦЖ цi яе пачалi выкарыстоўваць адносна нядаўна. У вынiку, як пiшуць вучоныя, адносная колькасць выпадкаў заражэння ў такiх краiнах аказалася ў чатыры разы вышэйшая за тыповыя значэннi для ўсёй планеты ў цэлым, што было характэрна i для ўзроўню смяротнасцi.

На карысць гэтага сведчыць i наступны факт: у краiнах, дзе названыя прышчэпкi робяць пастаянна ўсяму насельнiцтву, пачынаючы з пачатку мiнулага стагоддзя, у прыватнасцi ў Бразiлii, назiраецца незвычайна нiзкi ўзровень смяротнасцi ад каранавiруснай iнфекцыi, несупастаўляльны са станам iх эканомiкi. На думку даследчыкаў, гэта сведчыць аб тым, што БЦЖ можа сапраўды абаранiць арганiзм ад каранавiруса новага тыпу.

У Беларусi вакцынацыя супраць туберкулёзу таксама праводзiцца — на 3—5-я суткi пасля нараджэння. У будучым на месцы ўколу — у верхняй трацiне левага пляча — можа сфармiравацца круглы келоiдны рубец.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.