Вы тут

У Паўднёвай Карэі праз каранавірус навучальны год пачнецца ў дыстанцыйным фармаце


Новы навучальны год у Паўднёвай Карэі пачнецца 9 красавіка ў дыстанцыйным фармаце, паведамляе Інтэрфакс-Украіна са спасылкай на "Ренхап".


Пачатак навучальнага года звычайна прыходзіцца ў гэтай краіне на сакавік, але з-за ўспышкі новага тыпу каранавіруса ён у гэтым годзе некалькі разоў пераносіўся.

У ведамстве таксама паказалі, што гарадскія і рэгіянальныя ўлады дапамогуць навучальным установам з тэхнічным абсталяваннем для правядзення заняткаў у дыстанцыйным фармаце.

Паводле апошніх звестак, у Паўднёвай Карэі з пачатку эпідэміі зарэгістравана 9,7 тыс. выпадкаў заражэння новым тыпам каранавіруса. Больш за 160 чалавек памерлі. Каля 5 тыс. чалавек пвыздаравелі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.