З iнiцыятывы армянскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзiдэнта Беларусi i прэм’ер-мiнiстра Арменii. Аляксандр Лукашэнка i Нiкол Пашынян абмеркавалi пытаннi функцыянавання эканомiкi ў iснуючых няпростых умовах, адзначыўшы наяўныя сур’ёзныя праблемы i складанасцi, паведамляе прэс-служба Прэзiдэнта.
Бакi абмянялiся думкамi адносна цэн на вуглевадароды, якiя i Беларусь, i Арменiя iмпартуюць з Расii. Аляксандр Лукашэнка i Нiкол Пашынян канстатавалi завышаны ўзровень цэн на прыродны газ, адзначыўшы, што яны, вiдавочна, не адпавядаюць сусветнаму ўзроўню i сiтуацыi, якая складваецца ў цэлым.
Асобнай тэмай гутаркi стала функцыянаванне сiстэм аховы здароўя i процiдзеянне распаўсюджванню сезонных вострых вiрусных iнфекцый.
Таксама ў сувязi з iснуючым становiшчам Прэзiдэнт Беларусi i прэм’ер-мiнiстр Арменii абмеркавалi магчымасць сустрэчы кiраўнiкоў дзяржаў ЕАЭС для абмеркавання ўзнiклых эканамiчных выклiкаў. З iнiцыятывай аб правядзеннi такой сустрэчы выступiў Аляксандр Лукашэнка як лiдар краiны, якая старшынствуе ў Еўразiйскiм эканамiчным саюзе. Кiраўнiк нашай дзяржавы падкрэслiў наяўнасць неадкладных пытанняў, якiя патрабуюць дэталёвага абмеркавання на вышэйшым узроўнi.
У развiццё размовы беларускi лiдар даў даручэнне старшынi Калегii ЕЭК Мiхаiлу Мяснiковiчу прапрацаваць гэтае пытанне з кожным з бакоў i давесцi да iх абмеркаваныя пазiцыi. У выпадку згоды кiраўнiкоў дзяржаў Беларусь прапануе правесцi сустрэчу ў выключна вузкiм складзе, гарантаваўшы поўную бяспеку кожнаму з членаў дэлегацый. Альтэрнатыўным варыянтам правядзення гэтага абмеркавання, на думку беларускага боку, можа стаць вiдэаканферэнцыя з удзелам лiдараў Еўразiйскага эканамiчнага саюза.
Варвара Марозава
Прэв'ю: mcn.cnews.ru
Абарона вачэй і модны аксесуар.
Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.