Вы тут

Навукоўцы распрацавалi 84 новыя формы комплексных мiнеральных угнаенняў


Найважнейшы фактар, якi аказвае ўплыў на фармiраванне ўраджайнасцi сельскагаспадарчых культур, — гэта прымяненне комплексных мiнеральных угнаенняў. Айчынныя навукоўцы распрацавалi 84 новыя iх формы для эфектыўнага правядзення пасяўной. Пра гэта расказаў дырэктар Iнстытута глебазнаўства i аграхiмii НАН Беларусi Вiталь ЛАПА.


— Каля 70 працэнтаў ад усяго аб’ёму ўгнаенняў у свеце выкарыстоўваецца ў выглядзе комплексных, таму можна сказаць, што гэта сусветны трэнд. Наш iнстытут распрацаваў новыя iх вiды практычна для ўсiх культур, якiя вырошчваюцца ў краiне. Яны збалансаваныя па змесце асноўных макра- i мiкраэлементаў. Гэтыя комплексныя ўгнаеннi вырабляе ў краiне Гомельскi хiмiчны завод. Усяго iх там выпушчана 466 тысяч тон — гэта добры аб’ём, але ўсё яшчэ недастатковы для ўсёй сельскай гаспадаркi.

Дарэчы, як адзначыў Вiталь Лапа, беларуская прадукцыя запатрабавана i за мяжой. Больш за дзесяць краiн купляе iх у гомельскага прадпрыемства.

Вучонымi навукова-практычнага цэнтра НАН па механiзацыi сельскай гаспадаркi для пасяўной распрацавана i новае машыннае абсталяванне. «Гэта агрэгаты для ранняй культывацыi, якiя дазваляюць захаваць у глебе вiльгаць, што для цяперашняй вясны вельмi актуальна. Да таго ж створаны машыны для апрацоўкi глебы i пасеваў — камбiнаваныя, з шырынёй захопу шэсць i дзевяць метраў. Яны заснаваны на модульным прынцыпе, калi такi агрэгат можа камплектавацца рознымi тыпамi рабочых органаў у залежнасцi ад аграфону», — расказаў намеснiк генеральнага дырэктара па навуковай рабоце НПЦ НАН Беларусi па механiзацыi сельскай гаспадаркi Мiкалай БАКАЧ.

Ён дадаў, што для эфектыўнага правядзення пасяўной навукоўцы штогод ствараюць розныя распрацоўкi, якiя паспяхова ўкараняюцца ў вытворчасць, i што, немалаважна, яны не горшыя за iмпартныя аналагi. Напрыклад, ужо завершана работа па стварэннi дванаццацiкорпуснага абаротнага плуга. Эксплуатуюцца аграрыямi краiны i высокапрадукцыйныя глебаапрацоўчыя агрэгаты з шырынёй захопу дванаццаць метраў, якiя разам з пасевам могуць уносiць стартавую дозу мiнеральных угнаенняў. Новыя машыны дазваляюць кантраляваць работу анлайн i адносяцца да дакладнага земляробства.

Анамальна цёплая зiма ўнесла карэктывы ў правядзенне падкормкi азiмых рапсу i збожжавых. Сёлета, паводле манiторынгу навукова-практычнага цэнтра па земляробстве, не было рэзкiх перападаў тэмператур, таму раслiны выйшлi з зiмоўкi ў добрым стане. Пра гэта расказаў намеснiк генеральнага дырэктара па навуковай рабоце НПЦ НАН па земляробстве Эрома УРБАН:

— Тактыку правядзення веснавых палявых работ вызначылi пачатак вегетацыi, наяўнасць прадукцыйнай вiльгацi ў глебе, магчымасць выхаду тэхнiкi на палi. Асаблiвасць сёлетняй пасяўной заключаецца ў тым, што многiя этапы праходзяць амаль адначасова ва ўсiх абласцях краiны. Калi ў папярэднiя гады паўночныя пачыналi ўносiць падкормку праз дзесяць—дванаццаць дзён пасля таго, як гэта зрабiлi на поўднi, то гэтай вясной надвор’е дазволiла змянiць падыход.

Эрома Урбан нагадаў, што сёлета зрушацца тэрмiны i другой азотнай падкормкi, якая раней прыпадала на канец красавiка. Гаспадаркi, якiя ўжо завяршылi першую, хутка могуць выйсцi на «другi круг».

Цёплая зiма таксама паўплывала i на iнтэнсiўнасць, у параўнаннi з папярэднiмi гадамi, развiцця хвароб на азiмых збожжавых культурах. Гэта падкрэслiў намеснiк дырэктара па навуковай рабоце Iнстытута аховы раслiн НАН Беларусi Аляксандр ЖУКОЎСКI.

— Хваробы сельскагаспадарчых раслiн, у прыватнасцi рапсавы i капусны скрытнахобатнiк, сёлета — праблема для аграрыяў краiны. Захавалася таксама вялiкая iнтэнсiўнасць мучнiстай расы, септарыёзу, на жыце сустракаюцца iржа i жоўтая плямiстасць. Апошнiя дзве хваробы нехарактэрныя для нашых умоў. Таму трэба прадугледзець фунгiцыдныя апрацоўкi. Iх можна выкарыстоўваць пры тэмпературы паветра да плюс васьмi градусаў, калi яна захоўваецца на працягу чатырох—пяцi сутак. У такiх умовах раслiны цалкам аднаўляюць вегетацыю, i прэпарат будзе эфектыўна працаваць.

Дар’я ШЛАПАКОВА

Прэв'ю: agriacta.com

Загаловак у газеце: Навуковая дапамога аграрыям

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».