Вы тут

Як у сталіцы рыхтуюцца да параду


Гэтымі днямі ў Мінску працягваецца падрыхтоўка да ваеннага параду ў гонар 75-й гадавіны Перамогі. Трэніроўкі праводзяцца тройчы на тыдзень. Пешая калона рэпетуе праходжанне на плацы Мінскай ваеннай камендатуры. Механізаваная — на аэрадроме «Ліпкі». 5 і 7 мая пройдуць генеральныя трэніроўкі ў Мінску, ну а сам парад запланаваны на вячэрні час 9 мая.


- Ён пройдзе ў традыцыйным фармаце з удзелам паветранага эшалона, механізаванай і пешай калон, — расказаў намеснік міністра абароны Сяргей Патапенка. — Парад скончыцца плац-канцэртам роты ганаровай варты і выступам зводнага аркестра. Усяго мяркуецца ўдзел да 3 з паловай тысяч вайскоўцаў, 185 адзінак тэхнікі і 42 паветраных караблёў, а таксама прадстаўнікоў Узброеных Сіл Расіі і Народна-вызваленчай арміі Кітая.

Як зазначыў Сяргей Патапенка, асаблівасцю сёлетняга параду стане тое, што ў ім будуць удзельнічаць толькі новыя і мадэрнізаваныя ўзоры тэхнікі. Амаль уся яна будзе на колах. Толькі адзін разлік механізаванай калоны будзе гусенічны. Канкрэтныя ўзоры тэхнікі ён не назваў, зазначыўшы толькі, што сярод іх будзе рэактыўная сістэма залпавага агню «Флейта».

Пешую калону складуць 22 парадныя разлікі — 20 беларускіх і па адным — ад Расіі і Кітая. Прадстаўніцтва ў складзе механізаванай калоны будзе крыху іншае — 16 разлікаў беларускіх і два — расійскія. Па традыцыі калону ўзначаліць танк Т-34. Затым пройдуць 13 парадных разлікаў ад Узброеных Сіл Беларусі, лёгкабраняваныя аўтамабілі «Ліс» унутраных войскаў МУС, парадны разлік ад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, прадстаўлены 27 найноўшымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Ад Узброеных Сіл Расіі мяркуецца ўдзел БТР-82А і парадны разлік аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр». У складзе паветранага эшалона — 42 судны, сярод якіх 34 беларускія і 8 расійскіх.

Адзін з тых, хто пройдзе парадным крокам перад трыбунамі 9 мая — радавы Дзмітрый Урбанчык. Служыць ён у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Брэсце. Дзмітрый трапіў у войска не так даўно — усяго чатыры месяцы таму. 

- Да параду мы рыхтуемся ўжо трэці тыдзень. Першыя трэніроўкі пачаліся яшчэ ў Брэсце, каб прыехаць у Мінск ужо з пэўнымі навыкамі. Зараз жа заняткі ў нас праходзяць двойчы на дзень — пасля сняданку і абеду, пяць разоў на тыдзень. Страявая мне далася лёгка — да службы ў войску займаўся футболам і водным пола. Таму і нага добра цягнецца.

Дзмітрый будзе ісці другім у шарэнзе. Наколькі гэта складана?

- Так, перыядычна даводзіцца дапамагаць правафланговаму раўняць шарэнгу. Усё-такі яму не заўжды бачна, хто як ідзе. Ды і ў пары працаваць заўжды прасцей. 

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.