Вы тут

ЕЭК забараніла вывозіць за межы ЕАЭС крупы, муку, цыбулю і часнок


Еўразійская эканамічная камісія ўвяла забарону на вываз з Еўразійскага эканамічнага саюза асобных відаў харчавання, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ЕЭК.


"Па выніках пасяджэння Калегіі ЕЭК, якое адбылося 31 сакавіка, прынята рашэнне аб увядзенні "другога пакета" мер, накіраваных на ўстанаўленне часовай забароны на вываз з краін Еўразійскага эканамічнага саюза асобных відаў харчовых тавараў, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Сярод іх - рэпчаты лук, часнок, рэпа, жыта, рыс, грэчка, проса, крупы, мука грубага памолу і гранулы з зерня злакаў, абдзёртае грачанае зерне, гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі, драблёныя і недраблёныя соевыя бабы і насенне сланечніка. Іх вываз забараняецца на перыяд да 30 чэрвеня".

"Увядзенне забароны дазволіць забяспечыць насельніцтва дастатковай колькасцю такіх тавараў падчас абвастрэння санітарна-эпідэміялагічнага становішча", - падкрэслілі ў камісіі.

У ЕЭК працягваецца работа па дапаўненні спісаў тавараў, якія будуць увозіцца ў саюз бяспошлінна. "У іх могуць увайсці тавары першай неабходнасці, харчовыя прадукты, крытычна важныя для асобных вытворчасцей сыравіна і кампаненты, - сказалі ў ЕЭК. - Такі дадатковы пералік намечана абмеркаваць на пасяджэнні Савета ЕЭК 3 красавіка. Акрамя таго, ўрада дзяржаў ЕАЭС і Еўразійская эканамічная камісія працягваюць працаваць над новымі сумеснымі мерамі па папярэджанні і прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, садзейнічанні эканамічнаму развіццю ва ўмовах пандэміі".

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».