Вы тут

У Магілёве на смеццеперапрацоўчым заводзе выявілі скрынку з крыніцай іанізуючага выпраменьвання


31 сакавіка ў 14:02 выратавальнікам Магілёўскага гарадскога аддзела МНС паступіла інфармацыя пра тое, што пры аглядзе металалому на тэрыторыі смеццеперапрацоўчага завода было выяўлена перавышэнне магутнасці дозы бэта-выпраменьвання, паведамілі на сайце МНС.


На тэрыторыі прадпрыемства сярод металалому выяўленая металічная скрынка памерамі 10х10х10 см. З выкарыстаннем дазіметра спецыялісты МНС праверылі гама-выпраменьванне на паверхні (над скрыняй) - 8 мкЗв/г. Натуральны фон характэрны для дадзенай мясцовасці 0,2 мкЗв/г. На адлегласці трох метраў замеры склалі 0,07 мкЗв/г (бяспечная зона). Паток бэта-часціц на паверхні - 902 часціц/кв.см у хвіліну і на адлегласці 0,5 метра - перавышэнне не выяўлена. Радыёнукліды былі ідэнтыфікаваныя як торый-232 і радый-226. Альфа часціц не выяўлена.

Скрынка змешчана пад ахову ў асобны будынак, доступ абмежаваны, будзе утылізаваць спецпрадпрыемства. будзе утылізаваць спецпрадпрыемства. Пацярпелых няма.

Прэв'ю: МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».