Вы тут

Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла яшчэ адну смерць ад каранавіруснай інфекцыі


Зарэгістраваны другі выпадак смерці ўзроставага пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх дадзеных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў Тэлеграм-канале.


Раней СМІ пісалі, што 1 красавіка, ноччу, у Капыльскай раённай бальніцы памерла 70-гадовая пацыентка. Яна была з вёскі Доктаравічы, дзе нядаўна жыхароў правяралі на каранавірус. Апошнія два тыдні жанчына правяла ў бальніцы.

Першы выпадак смерці ад ускладненняў, выкліканымі каранавіруснай інфекцыяй, быў зафіксаваны 31 сакавіка. Акцёру Коласаўскага тэатра Віктару Дашкевічу было 75 год.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, сёння пад медыцынскім наглядам і на лячэнні знаходзяцца 157 чалавек. За апошнія суткі выпісана 5 пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.

Паводле інфармацыі на 31 сакавіка, колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам у Беларусі, дасягнула 163 чалавек.

У Беларусі на сённяшні дзень праведзена больш за 32 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю.

Прэв'ю: Reuters

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Мы ў жыццi шмат чаго робiм, што пагаршае наша здароўе — або адразу, або ў аддаленай перспектыве.

Эканоміка

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Пераможцы шостага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці — 2020» сёлета ўдзельнічалі ў спаборніцтвах анлайн і гэтак жа атрымлівалі віншаванні.