Вы тут

У Полацку ў двух братоў знайшлі абрэз, рэвальвер, патроны і паўсотні "вожыкаў"


Спецаперацыю па выкрыцці асоб, датычных да незаконнага абароту зброі, правялі супрацоўнікі сёмага ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу, паведамляе Telegram-канал прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Вольгі Чамаданавай.


У кватэры аднаго з 34-гадовых братоў, а таксама ў іх дачным доме аператыўнікі знайшлі абрэз паляўнічай стрэльбы, самаробны рэвальвер тыпу "Наган" і 95 патронаў да яго. Па заключэнні экспертаў, арсенал апынуўся баявым і прыдатным для выкарыстання.

Падчас агляду домаўладання праваахоўнікі таксама канфіскавалі 58 самаробных металічных “вожыкаў” для прымусовага спынення транспартных сродкаў. Паводле аператыўнай інфармацыі, іх планавалася выкарыстаць для злачыннай дзейнасці.

Вядома, што адзін з фігурантаў раней судзімы за ўчыненне разбойнага нападзення ў Расіі.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і распачалі крымінальную справу па факце незаконнага абароту агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Праваахоўнікі правяраюць братоў на датычнасць да іншых злачынстваў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.