Вы тут

Дні адкрытых дзвярэй пройдуць у БДУ ў анлайн-рэжыме


Факультэты правядуць прамыя трансляцыі, тэлефонныя “гарачыя лініі” і актывізуюць стасункі ў афіцыйных акаўнтах сацыяльных сетак.


Юрыдычны і фізічны факультэты, Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла арганізуюць анлайн-сувязь 2 красавіка, а абітурыенты эканамічнага факультэта, факультэта журналістыкі і Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава змогуць у такім жа рэжыме задаць пытанні 4 красавіка.

Факультэт міжнародных адносін (ФМА) арганізаваў акцыю “Гадзіна абітурыента”. У яе рамках запланаваны шэраг трансляцый на платформе YouTube, прысвечаных пытанням паступлення і навучання на канкрэтнай спецыяльнасці. Бліжэйшая анлайн-сустрэча адбудзецца 4 красавіка – гэта будзе прэзентацыя спецыяльнасці "Сусветная эканоміка”.

Будучых студэнтаў факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі запрашаюць  прыняць удзел у анлайн-дыялогу. Задаць пытанні можна ў любы час па электроннай пошце: dod.fpmi@bsu.by. Адказы апублікуюць 3 красавіка на сайце падраздзялення.

Філалагічны факультэт прымае пытанні ў групе ў “УКантакце”. Рубрыка вядзецца на працягу двух гадоў і змяшчае адказы на распаўсюджаныя звароты абітурыентаў. Акрамя таго, для старшакласнікаў факультэт 4 красавіка правядзе прамую анлайн-трансляцыю.

Інфармацыю пра паступленне можна даведацца, патэлефанаваўшы па тэлефонах "гарачых ліній”  факультэтаў: 2 красавіка - даўніверсітэцкай адукацыі (+375 (17) 2840083, +375 (17) 2840008), філасофіі і сацыяльных навук (+375 (17) 2597406, +375 (17) 2597044), біялагічнага (+375 (17) 2095900), гістарычнага (+375 (17) 2095598, +375 (17) 2095412), (+375 (17) 3276367), Юрыдычнага каледжа (+375 (17) 3971282).  4 кастрычніка -- геаграфіі і геаінфарматыцы (+375 (17) 2095484, +375 (17) 2095257), Інстытута бізнесу (+375 (17) 3060020).

З падрабязнай інфармацыяй пра фармат і час правядзення Дзён адкрытых  дзвярэй у анлайн-рэжыме можна азнаёміцца ​​на сайтах факультэтаў БДУ.

Між іншым, Ліцэй БДУ размясціў на сваім сайце відэа  з Дня адкрытых дзвярэй, які праходзіў таксама ў анлайн-рэжыме.

У ім можна знайсці інфармацыю аб навучальных профілях, падрыхтоўцы да ўступных іспытаў, умовах пражывання ў інтэрнаце і іншых важных для абітурыентаў пытаннях.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.