Вы тут

Беларусь плануе прыняць удзел у клінічных назіраннях СААЗ па лячэнні COVID-19


Беларусь плануе прыняць удзел у клінічных назіраннях СААЗ па лячэнні COVID-19, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", піша БЕЛТА.


"У пятніцу (3 красавіка. - Заўвага БЕЛТА) будзе тэлемост з арганізатарамі, каб мы выразна бачылі, чым можам дапамагчы і чым нам дапаможа ўдзел у гэтых клінічных назіраннях", - сказала Алена Богдан.

Намеснік міністра патлумачыла, што гаворка ідзе не аб клінічных выпрабаваннях новых прэпаратаў. У дадзеным выпадку кожная краіна-ўдзельніца будзе падаваць у СААЗ інфармацыю аб тым, якімі прэпаратамі лечаць пацыентаў з COVID-19, каб сфармаваць клінічныя пратаколы.

Прэв'ю: ria.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.