Вы тут

Дом кнігі «Светач» запрашае: Знаёмства з Гродзеншчынай кніжнай


Сённяшняя сітуацыя з каранавірусам не спрыяе масавым мерапрыемствам. Таму замест прэзентацыі «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына», якая планавалася шмат раней, у Доме кнігі «Светач» па праспекце Пераможцаў, 11 беларускай сталіцы адкрыта невялікая выстаўка, на якой прэзентуюцца кніжныя здабыткі ў галіне гістарычнага асветніцтва, краіназнаўства, краязнаўства, звязаныя з Гродна і яго ваколіцамі.


На першым паверсе прасторнай крамы разгорнуты фотавернісаж са здымкаў вядомага фотамастака, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіслава Цыдзіка. Ён — ураджэнец Гродзеншчыны. Шмат ездзіць па розных куточках сваёй мілай і любай старонкі. Як вынік — грунтоўныя справаздачы, якія друкуюцца ў перыядычных выданнях, выходзяць альбомамі і кнігамі. Ажыццявіць віртаульнае падарожжа дапаможа і выстаўка старых паштовак лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава, творчыя здабыткі якога намініраваны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Летась У. Ліхадзедаў выдаў сапраўды «гродзенскую калекцыю» альбомаў з серыі «У пошуках страчанага» — кнігі з рэпрадукцыямі філакартычных артэ-фактаў пра Слонім, Гродна, Навагрудак, Смаргонь.

І самым цэнтральным месцам для знаёмства ў «Светачы» з Гродзеншчынай кніжнай з’яўляецца выстаўка кніг, звязаных з горадам над Нёманам. Асобна вылучаюцца творчыя праекты, якія былі летась падтрыманы Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам. Шмат рупнасці, шмат дзейсных намаганняў дзеля таго, каб гэтыя кнігі пабачылі свет, прыклаў тагачасны намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч, зараз — старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. «Кніга спрыяе не толькі духоўнаму развіццю чалавека, але і яго актыўнаму ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным жыцці краіны, — перакананы Віктар Лісковіч. — Мы на Гродзеншчыне шмат зрабілі, каб праз кнігу паказаць і гісторыю нашай старонкі, і той багаты турыстычны патэнцыял, які мае наш край, патэнцыял, праз які варта як мага шырэй развіваць эканоміку рэгіёна».

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.

Грамадства

Збiраемся ў школу. У жнiўнi адна з галоўных задач мам i татаў — «экiпiроўка» дзяцей да 1 верасня

Збiраемся ў школу. У жнiўнi адна з галоўных задач мам i татаў — «экiпiроўка» дзяцей да 1 верасня

Першае i галоўнае правiла — яшчэ дома вызначыцеся з тым, што вам трэба.