Вы тут

Выпрабаванне блiзкасцю


Як трапна заўважыла нядаўна калега, у гэтыя днi пра што нi пачынаеш пiсаць, атрымлiваецца пра каранавiрус. (У «яго» нават дзецi ў двары майго дома гуляюць — бегаючы адно за адным, абзываюцца малазразумелым, а ад таго яшчэ больш крыўдным словам.) Вось i на сямейныя стасункi пандэмiя паўплывала адмоўна. З аднаго боку, многiя людзi, прытрымлiваючыся рэкамендацый аб сацыяльным дыстанцыяваннi, абмежавалi кантакты з пажылымi i састарэлымi родзiчамi, а мы ў штодзённай мiтуснi, па шчырасцi, i без таго бачылiся нячаста. З другога ж, тыя, хто асеў на добраахвотнай цi вымушанай самаiзаляцыi, на працяглы час аказалiся ў шчыльным кантакце з уласнымi дзецьмi, якiх пастаянна — сюрпрыз! — трэба не толькi кармiць, але займаць, забаўляць, выхоўваць i адукоўваць, а таксама з другiмi палавiнкамi.


Магчыма, вас гэта суцешыць: з падобнай праблемай сутыкнулiся прадстаўнiкi абсалютна ўсiх слаёў насельнiцтва. I калi, напрыклад, Джэнiфер Лопес, Фiлiп Кiркораў ды шэраг iншых папулярных выканаўцаў, акцёраў i спартсменаў, якiя сышлi на самаiзаляцыю, публiкуюць забаўныя вiдэа з хэштэгам #сядзiдомадзетка пра тое, як яны сваволяць, танцуюць, чытаюць кнiгi, запiсваюць новыя песнi i забаўляюцца ўсёй сям'ёй, то прэм'ер-мiнiстр Канады Джасцiн Трудо, жонка якога захварэла на каранавiрус, на працягу двух тыдняў вымушаны быў адначасова працаваць з дому i даглядаць траiх дзяцей ва ўзросце ад шасці да 12 гадоў, а таму спазнаў на сабе ўсё хараство сядзення з малымi: нядаўна ён нават спазнiўся на анлайн-канферэнцыю з палiтычнымi дзеячамi, таму што купаў малодшага сына.

Што ўжо гаварыць пра тых, у каго няма вялiкага дома i ўчастка, а таму «сядзець у чатырох сценах» — не метафара, а рэальнасць. Невыпадкова прэзiдэнт Iзраiля Рэўвен Рыўлiн, якога ў краiне называюць «нацыянальным дзядулем», пачаў чытаць дзецям казкi анлайн, каб хоць крыху разгрузiць дыстанцыйна працуючых бацькоў. Бо нават калi мы вельмi любiм збiрацца разам i адчуваць сябе сям'ёй, знаходзiцца ўсiм разам без анiякай асабiстай прасторы ў рэжыме 24/7 — гэта не толькi радасць, але i дадатковыя клопаты i, калi хочаце, выклiк. Выпрабаванне блiзкасцю, мяркуючы па допiсах у сацыяльных сетках, для шэрагу з нас стала цяжэйшае за ўсе iншыя. Гледзячы на прыклад Кiтая, у якiм пасля зняцця каранцiну пракацiлася хваля разводаў, псiхолагi прадракаюць такую самую iмавернасць i ў нас (iншыя, зрэшты, наадварот, прагназуюць усплёск нараджальнасцi гэтай зiмой i вясной).

Адмова ад звыклых рэчаў, абмежаваннi розных вiдаў актыўнасцi, парушэнне балансу памiж часам, якi кожнаму з нас, нават самым маленькiм, патрэбна правесцi ў адзiноце, каб аднавiць фiзiчныя i душэўныя сiлы, i стасункамi з блiзкiмi — вялiкi стрэс, кажуць спецыялiсты. I гатовага рэцэпту, аднолькавага для ўсiх, як не даць гэтаму крызiсу разбурыць сям'ю, няма i быць не можа. Але пэўныя рэкамендацыi псiхолагi ўсё ж даюць. Сярод iх — распарадак дня, выкананне звыклых i прыдумванне новых сямейных рытуалаў, чаргаванне спакойных i актыўных заняткаў, размовы анлайн, абавязковыя перыяды цiшынi, якiя варта правесцi сам-насам хоць бы ў розных кутах, а лепш, натуральна, у розных пакоях... А перадусiм — тое, з чым мы ў эпоху развiтых камунiкацый, як нi дзiўна, часта не спраўляемся, — трэба размаўляць адно з адным i пры гэтым чуць iншага, а не назапашваць крыўды i чакаць, што нехта пра iх здагадаецца. Адстойваючы свае межы, так лёгка незаўважна парушыць чужыя i ранiць пачуццi блiзкага... У рэшце рэшт, мы — галоўнае, што ў нас ёсць, i каб зберагчы гэтае «мы» ў сукупнасцi розных «я» кожнай сям'i, на мой погляд, варта пазмагацца — хоць з вiрусам, хоць са страхамi i няўпэўненасцю, хоць з самiмi сабой.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».