Вы тут

У Мінску прайшоў традыцыйны паўмарафон «Інакш»


У Мінску прайшоў традыцыйны паўмарафон «Інакш», прысвечаны Сусветнаму дню інфармавання аб праблеме аўтызму і арганізаваны некамерцыйнай арганізацыяй «Каманда «Крылы анёлаў».


Зарэгістравалася на прабег каля 300 чалавек, але ў сувязі з трывожнай эпідэміялагічнай сітуацыяй у мерапрыемстве можна было ўдзельнічаць і аддалена.

— Мы высылалі ўдзельнікам стартавы нумар, — тлумачыць дырэктар установы «Каманда «Крылы анёлаў» Дзмітрый ЦІМАШКОЎ. — Людзі беглі паўмарафон і здымалі відэа ці рабілі фота ды дасылалі нам. Па выніках прабегу мы дасылалі ім медалі. Такім чынам ахвотныя ўдзельнічалі ў мерапрыемстве і выконвалі меры засцярогі, рэкамендаваныя Міністэрствам аховы здароўя.

Але, нягледзячы на магчымасць удзельнічаць ў мерапрыемстве аддалена, каля ста чалавек прыйшлі на рэальны прабег. Каб людзі менш рызыкавалі, арганізатары ажыццявілі збор на вуліцы, адмянілі дзіцячы старт і абмежавалі ўзрост удзельнікаў.

— У людзей ёсць неабходнасць у фізічнай актыўнасці, таму ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі пазітыўна настроеныя, — сказаў Дзмітрый Цімашкоў. — І нягледзячы на тое, што ўся ўвага сёння сканцэнтравана на барацьбе з каранавірусам, іншыя праблемы таксама трэба вырашаць. Мы сабраліся дзеля таго, каб грамадства звярнула ўвагу і на праблемы людзей з аўтызмам.

Увогуле інклюзіўны паўмарафон «Інакш» праходзіць ужо чацвёрты год, у ім удзельнічаюць і здаровыя людзі, і людзі з інваліднасцю, у тым ліку з аўтызмам.

Паводле інфармацыі СААЗ, суадносіны колькасці дзяцей з аўтызмам і здаровых у свеце — 1 да 160, а амерыканская медыцына лічыць, што 1 да 59. Праблема сацыяльнай адаптацыі такіх людзей даўно выйшла за рамкі сям'і ці нават асобнай дзяржавы. Таму дзеці з аўтызмам аказаліся ў ліку першых удзельнікаў каманды «Крылы анёлаў». Назіраючы за паўмарафонам на працягу апошніх гадоў, арганізатары заўважылі: сумесны спорт — фізічная актыўнасць, дасягненне мэты і радасць руху — паспяхова збліжае звычайных і асаблівых людзей. Арганізатары таксама адзначылі пазітыўныя перамены і ў стаўленні беларускага грамадства да людзей з аўтызмам.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв'ю: 1prof.by

Загаловак у газеце: Калі можна «інакш»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».