Вы тут

Што рабіць на лецішчы ў красавіку?


Вясна ўступiла ў свае законныя правы. Светлавы дзень з кожным днём павялiчваецца, а ночы становяцца ўсё карацейшыя. Вось-вось прыйдзе сапраўднае цяпло!


У першай дэкадзе красавiка самы час пасеяць на расаду пекiнскую капусту i раннiя агуркi. А яшчэ ў красавiку можна сеяць насенне ранняй i сярэдняпозняй капусты, брокалi, кальрабi, чырвонакачаннай, савойскай i квяцiстай капусты, а таксама многiх аднагадовых кветак для адкрытага грунту.

Ведаем i памятаем, што перад пасевам насенне абавязкова трэба прагрэць у цёплай вадзе (48—50 градусаў). Апроч таго, не забываемся падкармiць расаду баклажанаў, перцаў, памiдораў, высаджаных намi ў канцы лютага. Працягваем пiкiраваць сеянцы баклажанаў, перцаў, памiдораў нiзкарослых сартоў, сельдэрэю i рэмантантных сунiц. Словам, красавiк у нас, дачнiкаў, багаты на расадныя работы: пасеў насення адных сартоў раслiн i падкормка, пiкiроўка сеянцаў iншых.

Для паляпшэння асвятлення расады можна змайстраваць самаробныя адбiвальнiкi з блiскучай фольгi i паставiць iх ззаду кожнай скрынi з расадай. Для гэтага я бяру кавалак бытавой фольгi i прымацоўваю скотчам да кардону, а потым надаю адбiвальнiку лёгкi выгiб для найлепшай факусiроўкi святла ў кватэры i на лоджыi цi балконе. Асветленасць раслiн пасля гэтага павялiчыцца на 10—15 %.

А зараз некалькi слоў пра цыбулю-сявок. Сеянку перад пасадкай трэба на 2—3 хвiлiны залiць гарачай вадой (да 70 градусаў), потым апусцiць яе ў халодную ваду. Затым пасяўны матэрыял на 12 гадзiн пакласцi ў раствор нiтраамафоскi (1 ст. л. на 10 л вады). А яшчэ на 10 хвiлiн апусцiць у раствор меднага купарвасу (1 ч. л. на 10 л вады). Пасля гэтых працэдур мы прамываем сявок i высаджваем у грунт на глыбiню да 2—3 см, захоўваючы адлегласць памiж цыбулiнкамi
6—8 см, а памiж баразёнкамi — да 25—30 см. Сеянка ў нас прарастае пры тэмпературы 2—3 градусы, але на ноч градку з пасаджанай цыбуляй пажадана закрываць спанбондам, бо ў красавiку i нават у маi бываюць прахалодныя ночы. Перад тым як саджаць цыбулю, пажадана яе добра прасушыць пры пакаёвай тэмпературы, а яшчэ лепш на сонцы. Тады яна не сыдзе ў стрэлку, а будзе збiраць сокi для цыбулiны-рэпкi. Многiя вопытныя дачнiкi перад пасадкай замочваюць цыбулю яшчэ i ў насычаным растворы марганцоўкi. Вядома, раствор не павiнен быць зусiм чорны, а хутчэй малiнавага колеру. Гэта трэба, каб знiшчыць выпадковую iнфекцыю i шкоднiкаў, якiя маглi стаiцца памiж пластамi «адзежкi» асобных цыбулiнак.


Iмбiр — культура экзатычная

Iмбiр не толькi надае пiкантны смак шматлiкiм стравам, але i дапамагае пры прастудзе, забiваючы патагенную флору. Корань iмбiру багаты на эфiрныя алеi, а яшчэ ён ужываецца для пахудзення, знiжэння вагi. Рэгулярны прыём iмбiрнага кораня стымулюе мазгавы кровазварот, паляпшае памяць i ўвагу. Карысныя ўласцiвасцi кораня iмбiру вызначаюцца вiтамiнамi i пажыўнымi рэчывамi: у яго састаў уваходзяць кальцый, алюмiнiй, хром, жалеза, магнiй, а таксама нiкацiнавая кiслата, фосфар, крэмнiй, калiй и вiтамiн C.

Iмбiр можна вырошчваць як аднагадовую раслiну. Для гэтага трэба мець свежы, гладкi корань з крамы або суседскага агарода. Для пачатку спатрэбiцца ўсяго 2—3 карэньчыкi з жывымi пупышкамi. Пасадку робiм аналагiчна пасадцы бульбы. Калi корань трохi падсох, яго трэба патрымаць у цёплай вадзе на працягу некалькiх гадзiн, каб абудзiць спячыя пупышкi. Часам у цяпле цi на святле корань iмбiру сам пускае зялёныя парасткi. Пры пасадцы — дзе-небудзь у красавiку цi нават у маi — бяром яго i гарызантальна, пупышкамi ўверх апускаем у шырокi гаршчочак цi пластмасавую скрыню, запоўненую якасным грунтам для агароднiны з дабаўленнем арганiкi. Прыкопваць корань iмбiру варта неглыбока, яго пупышкi павiнны быць прыкрытыя глебай усяго на 3—4 см. Пакуль не з'явяцца першыя ўсходы, палiў павiнен быць мiнiмальны, толькi для падтрымання грунту ў злёгку вiльготным стане. Добры дрэнаж — абсалютна неабходная ўмова для росту альбо вырошчвання iмбiру: пры застоi вады ў ёмiстасцi корань будзе загнiваць. А вось пасля з'яўлення першых усходаў i да канца лета трэба падкормлiваць iмбiр выспелым кампостам. Падкормку трэба рабiць раз у 2—3 тыднi — гэтага дастаткова.


Час бялiць!

Цi ведаеце вы, паважаныя дачнiкi, наколькi небяспечныя для садовага цi любога iншага дрэва сонечныя марозныя днi? Днём нябелены цёмны ствол награваецца да 9—11 градусаў, i такой тэмпературы часам дастаткова, каб дрэва прачнулася, пачаўся рух соку. Начныя халады, наадварот, замарожваюць сок. У вынiку ў маладых дрэў узнiкаюць разрывы тканак, якiя выглядаюць як доўгiя расколiны на кары.

Абаронiць пладовыя дрэвы пабел, бо белы колер адштурхоўвае сонечныя прамянi i не дазваляе ствалу нагрэцца да тэмпературы абуджэння. Пабеленае дрэва вясной «прачнецца» крыху пазней, што, верагодна, зберажэ яго ад начных i дзённых замаразкаў.

Каб зразумець сэнс пабелу, трэба сказаць некалькi слоў пра кару дрэва. Кара для яго — як скура для чалавека. Яна абараняе ўнутраныя органы, першая сустракае ўсе неспрыяльныя ўмовы знешняга асяроддзя: гэта i рэзкiя ваганнi тэмператур, i халодны вецер, i сонцапёк, i моцныя начныя вясновыя маразы, i зубы грызуноў...

Кара любога далiкатнага дрэўца атрымлiвае сонечныя апёкi i абмаражэннi, часам грубее i трэскаецца, хварэе i адслойваецца. У вынiку ўнутр пранiкаюць iнфекцыi i шкоднiкi, аслабляюць яго, прыводзяць да заўчаснага завядання i гiбелi. Таму кару дрэва неабходна абараняць. Вось для гэтага i патрэбны пабел.

Яўген Салановiч, дачнiк са шматгадовым вопытам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?