Вы тут

На падтрымку эканомікі Беларусі праз каранавірус будзе накіравана каля 110 мільёнаў рублёў


«Урад унёс неардынарны пакет, які прадугледжвае падтрымку цэлых сектароў, у якіх працуюць 550 тысяч чалавек», — паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас перад адкрыццём другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.


Па словах прэм’ера, комплекс мераў складаецца з пяці пакетаў. У прыватнасці, прамыя меры бюджэтна-падатковай падтрымкі складуць каля ста дзесяці мільёнаў рублёў.

«Там ёсць цэлы шэраг мераў у сферы грошава-крэдытнай і прудэнцыяльнай палітыкі, падтрымкі рэальнага сектара эканомікі, пакет мераў, якія дазволяць ініцыяваць для прыняцця рашэнні ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, бо частку паўнамоцтваў мы аддалі туды, і меры па абароне спажывецкага рынку», — праінфармаваў кіраўнік урада.

Шэраг пастаноў ужо прыняты Саветам Міністраў, астатнія будуць прыняты да канца дня. Саўмін чакае прыняцця першага пакета ў найбліжэйшы час, падкрэсліў Сяргей Румас.

«Сёння ўрад ужо мае бачанне па другім пакеце, які будзе тычыцца падтрымкі прамысловасці і будаўніцтва. І нешта мне падказвае, што другі пакет таксама не будзе апошнім, таму што сітуацыя развіваецца вельмі імкліва, і дзяржава мусіць аказваць тым сферам эканомікі, якія апынуліся ў складаным становішчы, меры падтрымкі», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.