Вы тут

Стартуе нацыянальны этап міжнароднай бізнес-гульні "Пачынаючы фермер"


На тэрыторыі краіны яе арганізуе Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Кансультатыўную дапамогу аказвае Агульнарасійская маладзёжная грамадская арганізацыя «Расійскі саюз сельскай моладзі».


Мэта гульні — развіццё ва ўдзельнікаў навыкаў бізнес-планавання ў сельскай гаспадарцы, збору і аналізу інфармацыі, выпрацоўкі кіраўнічых рашэнняў і ўменні працаваць у камандзе.

Да ўдзелу ў праекце дапускаюцца каманды да пяці чалавек, у склад якіх уваходзіць саюзная моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года. Яны будуць спаборнічаць у наступных катэгорыях: навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці; навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, сярэдняе спецыяльных навучальных устаноў аграрнай накіраванасці (выпускных курсаў); студэнты, магістранты і аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі аграрнай накіраванасці; маладыя людзі, якія маюць вопыт вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі ад трох гадоў; прадпрымальнікі, што вядуць сваю дзейнасць у сферы аграпрамысловага комплексу.

Гульня праводзіцца ў два этапы. Першы — на абласным узроўні ў завочным фармаце да 30 красавіка. Этап уключае ў сябе ацэнку наступных матэрыялаў: прэзентацыя бізнес-ідэі ў форме слайд-шоу; выраб рэкламнага плаката ў электронным выглядзе з выявай гандлёвай маркі прадукту, які вырабляецца, лагатыпам фермерскай гаспадаркі і рэкламнага звароту.

Другі этап (нацыянальны (рэспубліканскі)) — вочная абарона праектаў перад нацыянальным экспертным саветам да 20 ліпеня. Ён уключае ў сябе наступныя конкурсы: прэзентацыя бізнес-ідэі ў форме слайд-шоу; «Дуэль» — прадстаўнікі каманд задаюць адзін аднаму пытанні ў галіне бізнес-планавання, менеджменту, галіновых праграм краіны-ўдзельніцы. Таксама будзе конкурсы: бліц-адказу на пытанні рэспубліканскага экспертнага савета па бізнес-плану і «Сітуацыя» — кожнай камандзе прапануецца бізнес-сітуацыя, у якой умоўны кіраўнік фермерскай гаспадаркі і яго каманда павінны прымаць рашэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны Яшчэ трэба будзе вырабіць рэкламны плакат у электронным выглядзе па ўмовах папярэдняга этапу.

Кожны конкурс ацэньваецца па пяцібальнай шкале, пераможцы вызначаюцца па суме набраных балаў.

Камандам-пераможцам другога этапу для далейшага ўдзелу ў этапах міжнароднай бізнес-гульні «Пачынаючы фермер» неабходна зарэгістравацца на сайце rssm.su да 31 ліпеня. Іх праекты павінны быць прадстаўлены на двух мовах — рускай і англійскай.

Гульня праводзіцца на наступных накірунках (намінацыях): жывёлагадоўля, птушкагадоўля, рыбаводства і аквакультура, пчалярства, раслінаводства, садаводства, ландшафтны дызайн, паляводства, агароднінаводства, агратурызм, сельскагаспадарчая кааперацыя, свабодная тэма.

Пераможцы другога этапу гульні запрашаюцца да ўдзелу ў трэцім, які пройдзе ў верасні-кастрычніку ў адным з суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: storyfox.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.