Вы тут

У Беларусі чацвёра памерлых ад пнеўманіі, дзе ўскладненні даў каранавірус


Пра гэта сёння распавёў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "МИР".


Прэзідэнту дакладваюць па кожным выпадку смерці ад пнеўманіі. «Іх чацвёра ўсяго, памерлых ад пнеўманіі, дзе ўскладненні даў каранавірус, — праінфармаваў ён. — Любы вірус ускладніць хранічныя захворванні, і навошта „гвалтам“ крычаць? Што атрымалася, быццам мы тваім нешта хаваем. Смерць чалавека ніколі не схаваеш, таму што кожны родны атрымоўвае даведку ў ЗАГСе».

Па чацвёртаму зараз яшчэ ўдакладняюць, ці быў у яго каранавірус. Данныя з ЗАГСаў па смяротнасці Прэзідэнт абяцае паказаць журналістам.

«За два месяцы — студзень, люты — у нас адмоўная дынаміка смяротнасці людзей (у параўнанні з мінулым годам — „Зв“). Пры такой пандэміі ў нас памяншэнне смяротнасці. Я не кажу там захварэлі, заразіліся і іншыя, я кажу аб людзях, якія адышлі ў іншы свет. У нас адмоўная дынаміка», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?