Вы тут

Уладзімір Пуцін абвясціў у Расіі непрацоўным увесь красавік


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў, што непрацоўныя дні будуць прадоўжаны да 30 красавіка з захаваннем заробку, паведамляе Meduza.


У залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса, заявіў Пуцін, перыяд непрацоўных дзён можа быць «перагледжаны ў бок скарачэння».

У розных рэгіёнах Расіі, сказаў прэзідэнт Расіі, розная сітуацыя з выяўленымі выпадкамі каранавіруса. Улады рэгіёнаў, па словах Пуціна, могуць самі выбіраць, якія менавіта абмежавальныя меры будуць прыняты ў рамках абвешчанага перыяду непрацоўных дзён.

Для надзялення кіраўнікоў рэгіёнаў дадатковымі паўнамоцтвамі для барацьбы з каранавірусам будзе выдадзены прэзідэнцкі ўказ.

Указ прэзідэнта, які ўстанаўлівае з 4 па 30 красавіка ўключна непрацоўныя дні з захаваннем за работнікамі заработнай платы, ужо апублікаваны на сайце Крамля.

Прэв'ю: polsha24.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.