Вы тут

У Мінску ўведзены абмежаванні на праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў


Дадзеныя абмежаванні ўведзены ў сталіцы на падставе праведзенага камунальным рамонтна-эксплуатацыйным унітарным прадпрыемствам “Гораўтамост” аналізам маставых збудаванняў вулічна-дарожнай сеткі Мінска. Пра гэта паведамляе аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Шэраг абмежаванняў па вагавых параметрах на праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў уведзены на наступных участках:

Заводскі раён

  • пуцеправод па вуліцы Пляханава праз праспект Партызанскі (22 т)
  • мост праз раку Свіслач па вуліцы Галадзеда (забарона руху грузавых аўтамабіляў па другіх палосах)

Маскоўскі раён

  • пуцеправод па праспекту Жукова праз вуліцу Чыгуначную (20 т)
  • пуцеправод па праспекту Жукова праз вуліцу К. Либкнехта (25 т)

Кастрычніцкі раён

  • пуцеправод з вуліцы Маскоўская на вуліцу Чкалава (25 т)
  • пуцеправод (левы, правы) праз чыгуначную станцыю Мінск-Сартавальны па вуліцу 2-е кальцо (20 т)

Партызанскі раён

  • пуцеправод па вуліцы Даўгабродская праз вуліцу Ванеева (20 т і забарона руху грузавых аўтамабіляў па другіх палосах)
  • пуцеправод праз чыгунку Мінск — Масква па вуліцы Даўгабродская (забарона руху грузавых аўтамабіляў па другіх палосах)

Цэнтральны раён

  • пуцеправод па вуліцы Арлоўская праз праспект Пераможцаў (18 т)

МКАД

  • пуцеправод на 18,671 км (праз чыгунку Мінск — Гомель) (10 т)
  • пуцеправод на 25,013 км (праз аўтадарогу Мінск — Дзяржынск) (20 т толькі па левым пуцеправодзе (вонкавае кальцо)
  • пуцеправод на 39,585 км (транспартная развязка — Пераможцаў) (10 т толькі па левым пуцеправодзе (вонкавае кальцо)

Сталічнай Дзяржаўтаінспекцыяй вядзецца нагляд за дарожным рухам, ён скіраваны на выяўленне і спыненне парушэнняў з боку кіроўцаў цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў пры праездзе імі аўтамабільных мастоў і пуцеправодаў, на якіх устаноўлены адпаведныя абмежаванні па грузападымальнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.

Грамадства

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!»

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!»

Як працуюць з COVІD-пацыентамі дзіцячыя ўрачы.

Грамадства

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя.