Вы тут

У школах Магiлёўшчыны створаны i дзейнiчаюць 88 профiльных аграрных класаў


Будучыня вёскi наўпрост залежыць ад кадраў. Сёння ў школах Магiлёўшчыны створаны i дзейнiчаюць 88 профiльных класаў аграрнай накiраванасцi. 496 навучэнцаў наведваюць факультатыўныя заняткi «Уводзiны ў аграрныя прафесii», дзе вывучаюць на павышаным узроўнi два школьныя прадметы — фiзiку i матэматыку або хiмiю i бiялогiю.


Удзельнiкi семiнара-нарады, якi нядаўна прайшоў у Магiлёве на базе абласнога iнстытута развiцця адукацыi, абмеркавалi вопыт работы такiх класаў, праблемы i перспектывы iх развiцця. Сваiмi меркаваннямі на гэты конт падзялiлiся прадстаўнiкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi, устаноў вышэйшай адукацыi, выканаўчай i прадстаўнiчай улады. За круглым сталом яны абмеркавалi, што трэба змянiць, каб прывабiць маладога чалавека на сяло, агучылi прапановы па ўдасканаленнi нацыянальнага заканадаўства ў гэтай сферы.

— Пытанне аб падтрымцы развiцця сельскагаспадарчай галiны трэба вырашаць комплексна, — выказаў сваё меркаванне член Савета Рэспублiкi, прарэктар МДУ iмя А. Куляшова Алег Дзячэнка. — Iнвестыцыi, набыццё тэхнiкi, укараненне новых тэхналогiй, вытворчасць высакаякаснай i экалагiчна чыстай прадукцыi — гэта толькi адзiн з аспектаў. Трэба таксама павышаць прывабнасць сельскiх прафесiй за кошт стварэння для маладых умоў для пражывання i адпачынку, клапацiцца пра ўдасканаленне сацыяльна-эканамiчнай i транспартнай iнфраструктуры на сяле.

Парламентарый паабяцаў, што пасля абагульнення ўсе меркаваннi, якiя былi агучаны на семiнары, будуць прапанаваныя iм для разгляду на ўзроўнi Савета Рэспублiкi.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.