Вы тут

Быць разам у няпросты час


Учора сваю першую вясновую сесію адкрыў і Савет Рэспублікі сёмага склікання. На парадку былі два законапраекты — аб ратыфікацыі пагадненняў аб спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі абодвух бакоў без дазволу, паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава таксама далажыла аб правядзенні ў красавіку сумеснага пасяджэння дзвюх палат парламента для заслухоўвання штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

У размове з журналістамі Наталля Качанава яшчэ раз падкрэсліла, што сёння Савет Рэспублікі падключаецца да разгляду законаў у самым пачатку працы з імі ў Палаце прадстаўнікоў. Акрамя таго, падчас выязных пасяджэнняў пастаянных Камісій законапраекты фактычна разглядаюцца з тымі людзьмі, якія будуць іх рэалізоўваць на месцах.

Старшыня верхняй палаты парламента расказала, што Савет Рэспублікі выказаў словы падтрымкі ў час эпідэміі італьянскім калегам. Учора быў атрыманы адказ са словамі ўдзячнасці. «Яны пішуць пра тое, што ў такіх сітуацыях мы, дэпутацкі корпус, парламентарыі ўсіх краін павінны яшчэ шчыльней згуртавацца, каб быць разам у вырашэнні такіх няпростых пытанняў», — канстатавала Наталля Качанава.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.