Вы тут

Iсцi ў нагу з часам i працаваць на перспектыву


Выступленне cтаршынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь У. П. Андрэйчанкi на адкрыццi другой сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь сёмага склiкання.


Паважаныя дэпутаты i запрошаныя!

Пачынае сваю работу другая сесiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь сёмага склiкання.

Галоўнай палiтычнай падзеяй у гэты перыяд стане Пасланне кiраўнiка дзяржавы беларускаму народу i парламенту, ключавыя палажэннi якога будуць пакладзены ў аснову фармiравання стратэгii развiцця Беларусi ў новым пяцiгоддзi.

Гэтая стратэгiя павiнна не толькi насiць антыкрызiсны характар, але i працаваць на перспектыву, на эфектыўнае выкарыстанне галоўнай нашай канкурэнтнай перавагi — чалавечага капiталу i тых галiн эканомiкi, якiя стануць драйверамi ўпэўненага развiцця краiны ў ХХI стагоддзi.

Безумоўна, сiтуацыя на сусветных рынках на фоне нафтавых войнаў i ўспышкi каранавiруса складваецца няпростая. У многiх краiнах спыняюцца прадпрыемствы i цэлыя галiны, падае дзелавая актыўнасць.

На жаль, пандэмiя ўносiць свае карэктывы i ў жыццё Беларусi. Зразумела, згушчаць фарбы не варта, але i спрашчаць гэтую праблему таксама нельга. Бо галоўнае для нас — клопат пра здароўе i жыццi нашых грамадзян.

Своечасовае прыняцце дзяржавай выразных прэвентыўных мер дазволiла ўзяць сiтуацыю пад кантроль. Вельмi важна, што грамадзяне з разуменнем ставяцца да таго, што адбываецца, захоўваюць спакой i вытрымку. Але самай глыбокай удзячнасцi заслугоўваюць нашы ўрачы — за прафесiяналiзм, мужнасць i самаадданасць, якiя яны праяўляюць, выконваючы сваю высакародную мiсiю. Падтрымаць iх у гэты няпросты час — наш абавязак.

Не менш актуальная задача — мiнiмiзацыя ўплыву эпiдэмii на гаспадарчую дзейнасць. Трэба прадумаць формы падтрымкi дзелавой актыўнасцi, прасачыць, каб людзi своечасова атрымлiвалi зарплаты, пенсii, каб iм аказвалiся неабходныя сацыяльныя паслугi.

Вядома, для падтрымання стабiльнасцi важная сумесная салiдарная работа дзяржавы i грамадства, суб'ектаў гаспадарання i грамадзян, бо адказнасць тут размяркоўваецца на ўсiх практычна ў роўнай ступенi.

Больш актыўную пазiцыю ў гэтым пытаннi павiнны займаць i дэпутаты. Трэба ведаць, што адбываецца на прадпрыемствах i ў арганiзацыях акругi, тлумачыць людзям, якiя меры прымаюцца для барацьбы з вiрусам, чаму так важна праяўляць самадысцыплiну i дакладна выконваць рэкамендацыi медыкаў.

I, праводзячы гэтую работу, нам трэба не выпусцiць з-пад увагi iншыя не менш важныя кiрункi дзейнасцi. Перш за ўсё варта ясна бачыць тыя практычныя задачы, якiя трэба сёння вырашаць, каб адстаяць ключавыя сацыяльна-эканамiчныя пазiцыi Беларусi.

З гэтага мы павiнны зыходзiць пры вызначэннi заканадаўчых прыярытэтаў сесii. На першы план тут выходзiць стварэнне ўмоў, якiя дазваляюць знiзiць успрымальнасць нацыянальнай эканомiкi да знешнiх шокаў. Найважнейшыя з iх — стабiльнае дзелавое асяроддзе, павышэнне эфектыўнасцi дзяржсектара, развiццё прадпрымальнiцтва i нарошчванне экспарту.

Асаблiвы акцэнт у сувязi з гэтым хацеў бы зрабiць на фармiраваннi праекта рэспублiканскага бюджэту на 2021 год. Нам разам з урадам трэба знайсцi вельмi вывераныя рашэннi, якiя дазволяць не проста эканомна, але i максiмальна эфектыўна расходаваць бюджэтныя сродкi, каб выканаць сацыяльныя абавязацельствы дзяржавы не на шкоду развiццю эканомiкi.

Забяспечыць гэты баланс з улiкам усiх абставiн няпроста. Таму дэпутатам трэба аператыўна падключацца да работы i самым дэталёвым чынам адпрацоўваць лiтаральна кожны пункт гэтага дакумента.

Акрамя таго, неабходна завяршыць работу над папраўкамi ў законы аб валютным рэгуляваннi i валютным кантролi, аб гаспадарчых таварыствах. Важнымi таксама з'яўляюцца прававыя навацыi ў сферах сельскай гаспадаркi, дзяржаўнага рэгулявання гандлю i цэлы шэраг iншых нормаў эканамiчнага блока.

Зразумела, моцная, стрэсаўстойлiвая эканомiка — гэта аснова. Але практычна раўназначнай для нас з'яўляецца задача развiцця чалавечага патэнцыялу. I ў рамках гэтай сесii найбольш аб'ёмны пакет змяненняў закране сферы айчыннай аховы здароўя.

Планаваныя навацыi дапамогуць зменшыць чэргi ў палiклiнiках, аптымiзаваць графiкi праходжання медаглядаў, забяспечыць бясплатнымi медыкаментамi пацыентаў дзённага стацыянара i зрабiць лекi больш даступнымi для жыхароў вёскi, асаблiва тых населеных пунктаў, дзе няма аптэк.

У комплексе ўкараненне гэтых i шэрагу iншых новаўвядзенняў дазволiць не толькi павысiць якасць меддапамогi, адказнасць спецыялiстаў i цэлых устаноў, але i падняць аўтарытэт нашай медыцыны ў грамадстве на тую вышыню, якую яна, безумоўна, заслугоўвае.

Нам таксама трэба фарсiраваць работу над праектам Закона аб правах iнвалiдаў. Гэта вельмi рэзанансная тэма, бо гаворка iдзе не проста пра безбар'ернае асяроддзе, а пра актыўную сацыяльную iнтэграцыю гэтай катэгорыi нашых грамадзян i значнае пашырэнне магчымасцяў iх прафесiйнай самарэалiзацыi.

Вялiкi блок пытанняў датычыцца нацыянальнай бяспекi, аховы правапарадку, павышэння даступнасцi i празрыстасцi правасуддзя. Упершыню на заканадаўчым узроўнi будуць урэгуляваны пытаннi абароны персанальных звестак.

Усе гэтыя законапраекты сёння ў цэнтры ўвагi грамадства. Таму трэба дакладна выконваць тэрмiны iх падрыхтоўкi, перш за ўсё тых, з якiмi пастаянныя камiсii працуюць ужо на працягу года i больш.

Пры гэтым нельга знiжаць увагу да дакументаў, распрацоўка якiх знаходзiцца на пачатковай стадыi. Асаблiвае месца тут адводзiцца карэкцiроўцы кодэксаў аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. Гэта даручэнне Прэзiдэнта.

Людзi ўважлiва сочаць, як прасоўваецца наша работа, бо практыка прымянення гэтых законаў — адзiн са значных iндыкатараў стану канстытуцыйнай законнасцi ў краiне. Толькi ў Палату прадстаўнiкоў паступiла больш за 600 прапаноў, якiя датычацца змены нормаў кодэксаў, што наглядна сведчыць пра запыт грамадства на ўдасканаленне гэтай сферы.

На аснове вывучэння зваротаў грамадзян дэпутатамi iнiцыяваны яшчэ адзiн важны дакумент. Ён прадугледжвае ўнясенне паправак у Закон аб занятасцi насельнiцтва i заклiканы спрыяць знiжэнню беспрацоўя, развiццю дзелавой актыўнасцi i выраўноўванню развiцця рэгiёнаў.

Нарэшце, шэраг законапраектаў накiраваны на ўмацаванне мiжнароднага супрацоўнiцтва. Найбольш актуальная тэма тут для нашых грамадзян — два законапраекты аб ратыфiкацыi пагадненняў з Еўрасаюзам аб спрашчэннi вiзавага рэжыму i рэадмiсii, якiя мы плануем разгледзець ужо сёння.

Што да нашай мiжнароднай праграмы ў цэлым, яе асноўныя палажэннi i кiрункi нашай дзейнасцi выпрацаваны. Аднак яе рэалiзацыя абцяжараная тым, што краiны сыходзяць на каранцiн, адмяняюцца або пераносяцца запланаваныя мерапрыемствы, у тым лiку буйныя мiжнародныя форумы.

Назiраючы за працэсамi, якiя сёння адбываюцца на планеце, мы разумеем, што свет уступае ў абсалютна новую эпоху. Пандэмiя наглядна паказала, чаго вартая сучасная сiстэма мiжнароднай бяспекi. У свеце пануе разгубленасць, урады дзейнiчаюць у адзiночку, а мiжнародная супольнасць дэманструе няздольнасць аб'яднаць намаганнi.

З улiкам выпрацоўкi стратэгii сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на наступнае пяцiгоддзе, мы павiнны ўважлiва аналiзаваць, як усе гэтыя тэндэнцыi могуць адбiцца на будучай архiтэктуры светаўладкавання.

Бо сiтуацыя i да гэтага была няпростая. Але на сённяшнi дзень эканамiчны складнiк мiжнародных адносiн яшчэ больш ускладнiўся. Па сутнасцi, свабоднае перамяшчэнне людзей, тавараў i капiталу амаль спынiлася.

Для Беларусi, безумоўна, прынцыповае значэнне мае тое, як у гэтых умовах будуць працякаць iнтэграцыйныя працэсы ў рамках Еўразiйскага эканамiчнага саюза i Саюзнай дзяржавы.

Ва ўмовах глабалiзацыi прынцып нацыянальнага эгаiзму не працуе. I з пандэмiяй, i з сусветным крызiсам, i з iншымi выклiкамi можна справiцца толькi ў тым выпадку, калi ўсе краiны будуць супрацоўнiчаць, паважаючы iнтарэсы адна адной.

У гэтым плане вельмi важна памятаць урокi гiсторыi. Цудоўную нагоду для гэтага нам дае юбiлей Вялiкай Перамогi, якi свет будзе адзначаць сёлета.

75 гадоў таму вялiкiя дзяржавы змаглi пераадолець узаемны недавер i аб'яднацца, каб зберагчы свет ад фашызму. Гэта дазволiла iм не толькi ў даволi кароткiя тэрмiны справiцца з наступствамi Другой сусветнай вайны, але i перажыць нябачаны эканамiчны ўздым.

Гэты факт як нельга лепш сведчыць пра выгаду адносiн, пабудаваных на прынцыпах добрасуседства, раўнапраўя, узаемнага даверу i развiцця эканамiчнага супрацоўнiцтва.

Пры гэтым вядучыя сусветныя гульцы павiнны пачуць не толькi адзiн аднаго, але i тыя дзяржавы, якiя, не маючы глабальных амбiцый, гатовыя i могуць выступаць як актыўныя суб'екты пабудовы больш справядлiвага, бяспечнага i шчаслiвага свету.

Паважаныя дэпутаты, на гэтай сесii Палаце прадстаўнiкоў трэба будзе прыняць яшчэ адно важнае палiтычнае рашэнне — прызначыць дату выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Цалкам натуральна, што ў такiя адказныя для краiны моманты ўзмацняюцца дыскусii аб шляхах яе развiцця, эфектыўнасцi дзеянняў органаў улады па рэалiзацыi палiтычнага курсу. I тут адна з вядучых роляў павiнна належаць парламентарыям.

Дэпутаты павiнны быць разам са сваiмi выбаршчыкамi i прынцыпова рэагаваць на ўсе пытаннi, якiя датычацца забеспячэння канстытуцыйных правоў i законных iнтарэсаў грамадзян. Сёння гэта перш за ўсё занятасць, дастойная зарплата, жыллё, бяспека, экалогiя i надзейныя сацыяльныя гарантыi.

Нароўнi з рашэннем чыста практычных пытанняў, з якiмi да нас звяртаюцца нашы выбаршчыкi, нам трэба пастаянна падтрымлiваць жывую зваротную сувязь з насельнiцтвам, працоўнымi калектывамi, мясцовымi органамi ўлады i больш актыўна працаваць у iнфармацыйнай прасторы.

У гэтым плане трэба звярнуць асаблiвую ўвагу на сацыяльныя сеткi як на адзiн з самых запатрабаваных сродкаў зносiн. У нас ужо ёсць пазiтыўны вопыт у гэтай сферы. Але нам неабходна пашыраць гэтую практыку, каб iсцi ў нагу з часам.

Дыялог — гэта важная ўмова ўзаемнага даверу i кансалiдацыi, якiя ў любых складаных сiтуацыях дапамагаюць беларускай дзяржаве i грамадству знаходзiць правiльныя рашэннi i паслядоўна рухацца па шляху стварэння моцнай i незалежнай Беларусi.

На заканчэнне, паважаныя калегi, хачу павiншаваць усiх прысутных з Днём яднання народаў Беларусi i Расii, падзякаваць за добрую падрыхтоўку да сесii i запрасiць да работы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.