Вы тут

Колькасць заражаных COVID-19 у свеце перасягнула мільён чалавек


На дадзены момант у свеце зафіксавана каля 1 млн 17 тысяч заражаных. Больш за 211,7 тыс. выздаравела. Адпаведныя дадзеныя прывёў універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца падлікамі на аснове дадзеных уладаў краіны, СААЗ і іншых афіцыйных крыніц.


968 чалавек памерлі ў ЗША за апошнія суткі праз каранавірус новага тыпу. Усяго ў штатах ЗША памерла больш за  6 тыс. чалавек, зафіксавана больш за 245 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам.

Лідарам па колькасці пацверджаных выпадкаў, па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, застаюцца ЗША (245,3 тыс). Італія знаходзіцца на другім месцы (115,2 тыс.), Іспанія - на трэцім (112 тыс.), Германія - на чацвёртым (84,7 тыс.). Кітай, дзе пачалася пандэмія, перайшоў на пятае месца па колькасці заражаных (82,4 тыс.). Далей ідзе Францыя (59,1 тыс.)

Усяго ў свеце ад каранавіруса памерла больш за 53 тыс. чалавек. Найбольшая колькасць смяротных зыходаў зафіксавана ў Італіі - 13,9 тыс.


Колькасць заражаных каранавірусам ў Расіі складае 3548 чалавек. Усяго выздаравела 235 чалавек, 30 чалавек памерлі.

Па дадзеных СААЗ, ва Украіне зафіксавана 897 выпадкfo захворвання на COVID-19. 22 чалавекі памерлі праз яго, а 19 чалавек ужо ачунялі.

Прэв'ю: think.ing.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.