Вы тут

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з рэгіёнаў Польшчы і Германіі з-за птушынага грыпу


Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Любушскага ваяводства (Польшча) і земляў Саксоніі-Анхальт (Германія) з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БелТА.


Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, на тэрыторыі гэтых рэгіёнаў зарэгістраваныя выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым з 3 красавіка ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з Любушскага ваяводства, з 4 красавіка - з тэрыторыі зямель Саксоніі-Анхальт жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых успрымальных жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланж, альбуміна і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пяра, паляўнічых трафеяў (птушыную дзічыну), іншай прадукцыі.

Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў у Беларусь з гэтых рэгіёнаў.

У дэпартаменце інфармуюць аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры па біялагічнай абароне птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».